Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 верасьня 2000 г.


Віталь Цыганкоў, Менск

Дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт учора заявіла, што ЗША не плянуюць дасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары ў Беларусі й просяць саюзьнікаў не дасылаць сваіх прадстаўнікоў на гэтыя выбары, якія, паводле Олбрайт, ня будуць ані свабоднымі, ані справядлівымі. Рэакцыя апазыцыі і МЗС.

Такім чынам, пазыцыя Злучаных Штатаў выключна зразумелая і застаецца нязьменнаю на працягу апошніх месяцаў. Аднак ці сьведчаць словы Мадлэн Олбрайт пра тое, што эўрапейцы дасюль ня вызначыліся са сваёй пазыцыяй у гэтым пытаньні?

Адказвае Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) "Справа ў наступным. Рашэньні венскай канфэрэнцыі выклікаюць двайное або трайное тлумачэньне, і Вашынгтон хацеў бы мець абсалютна празрыстую пазыцыю ў гэтым пытаньні, якая была б абсалютна адназначная. Таму яны займаюць на сёньняшні дзень такую пазыцыю, што ня трэба даваць падставы для беларускага рэжыму, нават прысутнасьцю тэхнічнай місіі, урэзанай прысутнасьцю парлямэнцкіх структураў, – даваць падставы зразумець, што гэта наглядальнікі. Яны добра ведаюць прыроду беларускага рэжыму".

Рэакцыя ж афіцыйных уладаў на заяву дзяржаўнага сакратара ЗША была даволі прадказальнай. Кіраўнік прэсавае службы МЗС Беларусі Павал Латушка на сёньняшнім брыфінгу адзначыў, што Беларусь выказвае шкадаваньне ў сувязі з апошнімі заявамі спадарыні Олбрайт.

На думку беларускага МЗС, у іх выказаная недакладная ацэнка ўнутрыпалітычнае сытуацыі ў Беларусі. Наконт таго, што ЗША будуць прасіць Расею і эўрапейскія краіны не дасылаць назіральнікаў на парлямэнцкія выбары, Латушка сказаў наступнае:

(Латушка: ) "Зьдзіўляе нас пазыцыя Злучаных Штатаў Амэрыкі, якая ў адносінах да Рэспублікі Беларусь спрабуе прымяняць палітыку трэціх краінаў і праз трэція краіны рабіць уплыў на ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Рэспубліцы Беларусь".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG