(эфір25 верасьня)
Сёньня ў Слуцкім судзе адбылося паседжаньне дзеля разгляду адміністрацыйнай справы старшыні мясцовай арганізацыі Аб'яднанай Грамадзянскай партыі Аляксандра Катлярова. Ён, паводле міліцэйскага пратаколу, раніцай 15 верасьня правёў несанкцыянаваны пікет у цэнтры гораду пад лёзунгамі байкоту выбараў у "палату прадстаўнікоў". Спадар Катляроў, яго адвакат і грамадзкі абаронца даводзілі судзьдзі Сьвятлане Пастуховай, што гэтая акцыя была не пікетам, а сустрэчай з выбаршчыкамі, што, дарэчы, не парушае артыкул 45 Выбарчага кодэксу. Таму падсудны, казалі яны, падлягае апраўданьню. Аднак судзьдзя вынесла Аляксандру Катлярову папярэджаньне. Апазыцыянэр з такім прысудам ня згодны і зьбіраецца абскарджваць яго ў больш высокіх судовых інстанцыях.