Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 верасьня 2000 г.


Казімер Яноўскі, Гомель

Толькі ўчора акруговая камісія гомельскай Цэнтральнай выбарчай акругі №35 не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты першага зь сяброў сацыял-дэмакратычнае партыі «Народная грамада» — выкладчыка ўнівэрсытэту Віктара Адзіночанку, а сёньня ў шэрагі «адмаўленцаў» патрапілі яшчэ двое гомельскіх прадстаўнікоў гэтае ж партыі з акругаў №№ 36 і 37.

Абодва "народнаграмадоўцы" — юрыст Валеры Новак і эканаміст Уладзімер Башарымаў, якім адмоўлена ў рэгістрацыі, зьяўляюцца да таго ж дэпутатамі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Яны не засталіся працаваць у лукашэнкавым "парлямэнце". Аднак вырашылі ўдзельнічаць у кастрычніцкіх выбарах, хаця, безумоўна, ведалі пра стаўленьне да сябе ўладных структураў і падкантрольных ім акруговых камісіяў.

Асабліва пікантнай выглядае сытуацыя з адмоваю ў рэгістрацыі Ўладзімера Башарымава. У гомельскай Прамысловай акрузе №37 ён выстаўляў сваю кандыдатуру ў дэпутаты падвойным чынам — шляхам збору подпісаў грамадзянаў і вылучэньнем ад працоўнага калектыву заводу «Гомельліфт». Аднак камісія на чале з намесьнікам кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёну Ўладзімерам Стаці ўсё роўна не зарэгістравала спадара Башарымава, ня даўшы на паседжаньні канкрэтных тлумачэньняў. Як мяркуе сам вылучэнец, справа ў тым, што камісія расчышчае поле для афіцыйнага кандыдата — цяперашняга дэпутата гэтак званае "Палаты прадстаўнікоў", намесьніка міністра ўнутраных справаў Леаніда Глухоўскага, які, відавочна, баіцца канкурэнцыі.

Распавядае сам Уладзімер Башарымаў:

"Выснова такая: улада мяне баялася. І Глухоўскі баяўся са мною супернічаць. Наогул, такое ўражаньне, што яны ведалі, што я буду скарыстоўваць гэту кампанію для прапаганды, каб паказаць людзям, хто віноўны ў тым, што жывецца ім кепска", —зазначыў спадар Башарымаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG