Ліст Уладзімера Замяталіна генэральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы Хуану Самавія пра становішча прафсаюзаў у Беларусі выклікаў гучны розгалас у прафсаюзных колах. Яны абураныя дэзінфармацыяй, якой адміністрацыя Аляксандра Лукашэнкі спрабуе заспакоіць міжнародную супольнасьць напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. У Беларусі, паводле ліста Ўладзімера Замяталіна, мае месца дабразычлівае стаўленьне дзяржавы да прафсаюзаў. Старшыня прафсаюзу аўтасельгасмашу Аляксандар Бухвостаў лічыць, што гэтае сьцьвярджэньне не адпавядае сапраўднасьці: (Бухвостаў: ) "Там палова праўды напісаная. Па–першае, ён ужо не сустаршыня Нацыянальнае Рады ў працоўных і сацыяльных пытаньнях, як падпісаўся пад лістом у Міжнародную арганізацыю працы першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі. На мой погляд, Замяталін так падпісаўся, каб у вачох кіраўніцтва ўплывовае міжнароднае структуры надаць вагу сваім сьцьвярджэньням. Але ён піша няпраўду, нібы ў нас няма праблемаў, зьвязаных з рэгістрацыяй прафсаюзаў. Я магу нагадаць: не прайшла перарэгістрацыю Беларуская Асацыяцыя прафсаюзаў прамысловасьці. Гэта ён замоўчвае. Як замоўчвае і сытуацыю са свабоднымі прафсаюзамі. Я размаўляў з тымі людзьмі, што атрымалі каманды разагнаць свабодныя прафсаюзы", — паведаміў Бухвостаў. Гэтак званую "дабразычлівасьць" уладаў да прафсаюзаў ён параўнаў з дабразычлівасьцю гадзюкі, якая ў любое імгненьне гатова ўджаліць. Менавіта такія паводзіны цяперашнія ўлады, паводле словаў Аляксандра Бухвоства, прадэманстравалі ў дачыненьні да прафсаюзнага заканадаўства. У надоечы прынятай новай рэдакцыі закону аб прафсаюзах зьнік артыкул, які раней гарантаваў беларускім прафсаюзам незалежнасьць ад умяшаньня дзяржавы. Яшчэ болей абураныя зьместам ліста Замяталіна лідэры дэмакратычных прафсаюзаў. Вось што заявіў нашаму радыё віцэ-прэзыдэнт Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімер Макарчук: "Нас зьдзівіла, што ён палічыў неабходным адзначыць, што на Захадзе праблемы прафсаюзаў вырашаюцца на ўзроўні: прафсаюз і наймальнік. А вось у Беларусі, піша Замяталін, гэтыя праблемы вырашае дзяржава. Дык хіба гэта станоўчы прыклад? Мы лічым якраз наадварот. Дзяржава павінна быць незалежным арбітрам. Калі б у нас так было, як на Захадзе, дык мы б ня мелі сёньняшніх праблемаў. А то тут дзяржаўная машына ўступіла ў барацьбу з прафсаюзамі", — мяркуе Ўладзімер Макарчук.

Самае папулярнае
1