Міністэрства культуры Беларусі забараніла для дэманстрацыі дакумэнтальную стужку маладога рэжысэра Андрэя Кудзіненкі "Плянета ХХ" з фармулёўкаю "за прапаганду фашызму й вайны". Гэтае рашэньне прынятае пры ўдзеле намесьніка міністра культуры Юрыя Цьвяткова. Гэта ўжо другі фільм, што апошнім часам забараніла Міністэрства культуры. Некалькі месяцаў таму "паклалі на паліцу" стужку Галіны Адамовіч "Лінія бацькі". Зараз — зьняты на Белвідэацэнтры фільм "Плянета–ХХ". Гэта 13-хвілінная дакумэнтальная стужка выпускніка майстэрні Віктара Турава Андрэя Кудзіненкі, у якой выкарыстаныя кадры з "гарачых кропак". Чыноўнікі абвінавачваюць аўтара фільма ў "прапагандзе" вайны й фашызму. Сам рэжысэр лічыць рашэньне Міністэрства культуры абсурдным, бо, на ягоную думку, "Плянэта–ХХ" — гэта наогул не палітычны фільм, а паэтычная і музычная фантазія пра ХХ стагодзьдзе, адлюстраваньнем якога была вайна. Фільм зроблены пры дапамозе ваеннае хронікі й кадраў з мастацкіх стужак, у прыватнасьці, з фільму Віктара Турава "Я родам зь дзяцінства". Распавядае Андрэй Кудзіненка: "Гэты фільм ня мае аніякай палітычнай афарбоўкі. Ды й паводле формы ён даволі просты. У сувязі з тым, што ў Міністэрстве культуры няма аніякае стратэгіі і праграмы разьвіцьця беларускага кіно, там заўсёды выдумляюць нешта новае. Спачатку крычаць, што трэба даць дарогу маладым, а потым іх нацкоўваюць на старое пакаленьне. Пасьля крычаць, што ў нас няма школы, уся моладзь — лухта, і трэба даваць старое, праверанае кіно. Міністэрства культуры аганізуе. Выказалі прэтэнзію, што фільм прапагандуе фашызм і вайну. Але фашысты там зьяўляюцца ў адным толькі пляне, калі едуць на калёсах. Падставы проста не было. Калі б гэта быў палітычны, антыўрадавы фільм… Але ён сапраўды даволі абстрактны. Зараз працаваць у беларускім кіно ў такіх умовах, з такімі адносінамі й за такія грошы — гэта проста глупства. Займацца гэтым можна толькі дзеля мастацтва. Усе мае сябры ўжо працуюць хто ў Расеі, хто ў Амэрыцы, хто ў Ізраілі. Зараз у Міністэрстве культуры, сапраўды, адбываецца натуральны гэнацыд у дачыненьні да беларускага кінематографу". Гэта быў рэжысэр Андрэй Кудзіненка. Дарэчы, з-за фільму "Плянэта–ХХ" рэжысэр быў выключаны са складу беларускае дэлегацыі на сочынскі фэстываль "Кінашок", на якім Кудзіненка меўся паказаць сваю мастацкую стужку "Баран". Як нам стала вядома з дасьведчаных крыніцаў, непасрэдна забаронаю стужкі займаўся намесьнік міністра культуры Юры Цьвяткоў. Дарэчы, калі фільм "паклалі на паліцу", ён яшчэ ня быў цалкам падрыхтаваны да паказу. І зараз невядома, ці здолее Андрэй Кудзіненка калі-небудзь закончыць свой фільм.

Самае папулярнае
1