Распачаў працу зьезд «Маладых сацыял-дэмакратаў" – моладзевай фракцыі Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада». Дэлегаты плянуюць абмеркаваць палітычную сытуацыю ў краіне пад час выбарчае кампаніі і магчымасьці свайго ўплыву на яе. Правядзеньне зьезду выкліканае жаданьнем маладых сацыял-дэмакратаў больш актыўна і эфэктыўна ўдзельнічаць ў палітычным жыцьці Беларусі. Восеньскія выбары ў гэтак званую «Палату прадстаўнікоў» могуць стаць першым выпрабаваньнем на гэтым шляху. Маладыя сацыял-дэмакраты не вылучаюць сваіх кандыдатаў у дэпутаты, але актыўна працуюць у выбарчых штабах незалежных кандыдатаў. Менавіта праца з жыхарамі краіны, звычайнымі людзьмі, паводле словаў старшыні моладзевай арганізацыі Паўла Гормаша, вызначыць новую тактыку дзеяньняў. (Гормаш: ) "Мне здаецца, што хадзіць на дэманстрацыі і сядзець у камэры – гэта проста, а вось пайсьці ў кватэру, пагрукацца ў дзьверы і сказаць, што вось мы такія і такі – куды цяжэй. Мы гэтую працу пачнем і будзем працягваць". Маладых сацыял-дэмакратаў непакоіць малая інфармаванасьць людзей у дзейнасьці дэмакратычных партыяў ды іхных пазыцыяў у дачыненьні да восеньскіх выбараў. (Гормаш: ) "На жаль, апазыцыя апынулася зараз у стане ізаляцыі, і народ пра яе нічога ня ведае. 70 працэнтаў ня ведае ніводную партыю – гэта, канешне, жах". Павал Гормаш перакананы, што вынікі зьезду стануць вызначальнымі для лёсу арганізацыі, якая мяркуе прынцыпова зьмяніць сваё аблічча. (Гормаш: ) "Мы зараз хацелі б стварыць арганізацыю, якая б сапраўды магла сказаць, што ў Беларусі ёсьць маладая сацыял-дэмакратыя. Гэта будзе стварэньне новай арганізацыі эўрапейскага тыпу". На сходзе маладыя сацыял-дэмакраты плянуюць зацьвердзіць статут і абраць новае кіраўніцтва. У разе, калі гэта адбудзецца, другі зьезд моладзевае фракцыі "Народнае Грамады" фактычна ператворыцца ва ўстаноўчы сход самастойнай палітычнай арганізацыі.

Самае папулярнае
1