У мінулы аўторак берасьцейскія сацыял-дэмакраты пасьпяхова абскардзілі ў судзе Ленінскага раёну рашэньне гарвыканкаму аб забароне першамайскага шэсьця, у якім меліся ўзяць удзел прадстаўнікі вядучых дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў. Напярэдадні першамайскага сьвята група грамадзянаў, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада, Свабоднага прафсаюза Беларускага, партыі БНФ "Адраджэньне" і некалькіх недзяржаўных арганізацыяў зьвярнуліся ў гарвыканкам па дазвол на правядзеньне сьвяточнага шэсьця. Плянавалася, што на вуліцы гораду выйдзе каля тысячы грамадзянаў. Аднак старшыня берасьцейскага гарвыканкаму Генадзь Масько забараніў шэсьце. Пасьля гэтага кіраўнікі берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БСДП "Народная Грамада" Георгі Руцкі разам з Валянцінам Лазарэнкавым, сябрам гэтай партыі, падалі ў суд Ленінскага раёну скаргу на дзеяньні гарвыканкаму. Суд адмовіў ім у разглядзе скаргі на падставе таго, што быццам бы мела месца парушэньне парадку перадсудовага вырашэньня справы. Маўляў скаргу трэба было падаваць перш у гарвыканкам. Аднак у аблвыканкаме насуперак судовай адмове пацьвердзілі, што скарга сапраўды можа быць пададзеная адразу ў суд. У мінулы аўторак суд Ленінскага раёну Берасьця ўсё ж разгледзеў скрагу сацыял-дэмакратаў. Судзьдзя Юры Вярэніч пастанавіў прызнаць рашэньне брэсцкага гарвыканкаму аб забароне сьвяточнага шэсьця і мітынгу 1 мая неправамоцным.

Самае папулярнае
1