Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 жніўня 2000 г.


Максім Лукашэвіч

Як паведамлялася раней, у панядзелак Генэральны Сакратар Рады Эўразьвязу Гаўер Саляна атрымаў ліст Аляксандра Лукашэнкі з абяцаньнямі лібэралізаваць палітычны клімат у Беларусі напярэдадні выбараў. Нягледзячы на тое, што Гаўер Саляна зараз у адпачынку, нам удалося знайсьці яго ў Гішпаніі. Падаем эксклюзыўнае інтэрвію прэсавай сакратаркі Саляны Крыстыны Галач, у якім яна прадстаўляе рэакцыю Генэральнага Сакратарa Рады Эўразьвязу на ліст Лукашэнкі.

(Карэспандэнт: ) "Ці атрымаў спадар Саляна ліст Аляксандара Лукашэнкі, і які зьмест гэтага ліста?"

(Галач: ) "Так, у панядзелак увечары мы атрымалі ліст, які зьяўляецца адказам прэзыдэнта Лукашэнкі на ліст, надасланы яму доктарам Салянам некалькі тыдняў таму. У лісьце прэзыдэнта Лукашэнкі закранаюцца два-тры пытаньні, якія варта згадаць. Перш за ўсё прэзыдэнт Лукашэнка вельмі ясна піша, што нармалізацыя адносінаў паміж ягонай краінай і Эўразьвязам – гэта адзін з галаўнейшых прыярытэтаў ягонага ўраду. Па-другое, ён піша, што ён ужо зрабіў некаторыя захады для таго, каб стварыць базу для вольных і дэмакратычных выбараў у Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "Якая рэакцыя ў спадара Саляны на гэты ліст Аляксандра Лукашэнкі".

(Галач: ) "Гаворачы ад імя спадара Саляны, можна сказаць, што гэты шэраг абяцаньняў, пададзеных у лісьце Лукашэнкі – агульнага характару. Словы важныя, але справы, дзеяньні важнейшыя. І асабліва, калі ўзяць пад увагу тое, што да выбараў засталося мала часу. Мы будзем працягваць адсочваць сытуацыю і дапільноўваць, ці абяцаныя захады будуць выкананыя. Мы будзем у кантакце з ўладамі ў Беларусі, а таксама Эўразьвяз будзе ў кантакце з АБСЭ і з Радай Эўропы. Не забывайце, што ў канцы гэтага месяца АБСЭ будзе мець вельмі важнае паседжаньне для абмеркаваньня пытаньня ці пасылаць назіральнікаў на выбары ў Беларусь. Так што мы надалей будзе весьці маніторынг, каб працягваць націск на ўлады ў Беларусі. І пабачым, ці будзе нейкая эвалюцыя".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG