Сёньня другі дзень працы зьезду Дэмакратычнай партыі ЗША, які праходзіць ў Лёс-Анджэлесе. Аналягічны два тыдні таму ў Філядэлфіі правяла Рэспубліканская партыя. 40 гадоў таму такі ж зьезд дэмакратаў ў сталіцы Каліфорніі стаў трамплінам для выбарчай перамогі Джона Кэнэдзі, і арганізатары зьезду маюць намер цалкам скарыстаць сымбалічную каштоўнасьць гэтага юбілею і пасяліць у Белым Доме Альбэрта Гора і Джозэфа Лібэрмана. Першы дзень зьезду Дэмакратычнай партыі ЗША прайшоў пад лёзунгам "Росквіт і прагрэс". Гэтак дэмакраты ацэньваюць пэрыяд свайго кіраваньня. Выступаючы на адкрыцьці зьезду прэзыдэнт Біл Клінтан заявіў, што ягоная адміністрацыя пабудавала для Амэрыкі "мост у ХХІ стагодзьдзе". "Мы прайшлі праз гэты мост сумесна і ня маем намеру вяртацца назад" – сказаў Клінтан. Ён скарыстаў гэтую мэтафару, каб падкрэсьліць маштабы дасягненьняў ураду за апошнія 8 гадоў. З ліку посьпехаў ён найперш адзначыў найбольш працяглы ў гісторыі пэрыяд устойлівага росту эканомікі ЗША, а таксама зьніжэньне ўзроўню беспрацоўя. У сваю чаргу, з гэтым зьвязаныя і карысныя зьмены ў розных сфэрах жыцьця: гэта зьніжэньне злачыннасьці, падвышэньне стыпендыяў студэнтам, лепшая адукацыя, а таксама чысьцейшае навакольнае асяродзьдзе. Клінтан заявіў, што цягам апошніх 8-мі гадоў, яму актыўна дапамагаў віцэ-прэзыдэнт Эл Гор, які прыймаў непасрэдны ўдзел у вырашэньні найбольш важкіх пытаньняў вайны і міру, а таксама нацыянальных інтарэсаў ЗША. "Гэта моцны лідэр і надзвычай добры чалавек" – гаварыў Клінтан пра цяперашняга віцэ-прэзыдэнта. Ён выказаў упэўненасьць, што толькі Эл Гор і ягоны напарнік Джо Лібэрман загарантуюць працяг ранейшых посьпехаў: (Клінтан: ) "Эл Гор і Джо Лібэрман увасабляюць прывязанасьць дэмакратаў да ідэі пабудовы адной Амэрыкі. Яны будуць ахоўваць права жанчынаў на аборты, яны перакананыя, што нават звычайныя прадаўцы напояў і папкорну павінныя мець аднолькавыя магчымасьці паслаць сваіх дзяцей у коледжы і гарантаваць ім лепшае жыцьцё і лепшую будучыню". Сказаў Клінтан. "Паглядзіце самі, ці не жывецца вам лепш, чым 8 гадоў таму?" – гаварыў учора Біл Клінтан. Ён нагадаў, што ўпершыню за 165-ць гадоў бюджэтныя прыбыткі перавышаюць выдаткі. Прэзыдэнт пераконваў прысутных, што дабрабыт і росквіт Амэрыкі ў мінулыя гады не былі выпадковыя. Гэта быў вынік прадуманай, пасьлядоўнай стратэгіі і памысная будучыня Амэрыкі – гэта таксама ня справа шанцаў, але адпаведнага выбару кіраўніцтва. Зьнешнім дасягненьням Амэрыкі Клінтан прысьвяціў няшмат месца. Аднак ён не прамінуў падкрэсьліць, што ягоная адміністрацыя паспрыяла разьвязцы рэгіянальных праблемаў: дапамагла закончыць канфлікт у Паўночнай Ірляндыі, спыніць брутальныя этнічныя чысткі на Балканах і зрабіла больш рэальным, чым калі-небудзь дагэтуль мір на Блізкім Усходзе. Клінтан падкрэсьліў заслугі Амэрыкі ў пашырэньні НАТО, дэмантажы постсавецкай ядзернай зброі, барацьбе з міжнароднай злачыннасьцю, тэрарызмам і распаўсюджаньнем зброі масавага зьнішчэньня. Сваю поўную падтрымку дэмакратычным кандыдатам выказала і жонка прэзыдэнта Гіляры Клінтан, якая, дарэчы, балятуецца ад штату Нью Ёрк у сэнатары ЗША: (Г.Клінтан: ) "Я адчуваю гонар, што магу быць тут у гэты найбольш мірны, памысны і пэрспэктыўны час у нашай гісторыі. Як мы можам працягваць прагрэс Амэрыкі? Абіраючы Эла Гора і Джо Лібэрмана наступнымі прэзыдэнтам і віцэ-прэзыдэнтам Злучаных Штатаў". Сказала жонка прэзыдэнта Гіляры Клінтан. Камэнтуючы выступленьне Клінтана ў першы дзень зьезду, газэта New York Times назвала ягоную прамову "разьвітальнай", але пераканаўчай. Прэзыдэнт ЗША моцна падкрэсьліваў заслугі ягонай адміністрацыі і пераконваў, што толькі Эл Гор можа загарантаваць краіне далейшы росквіт і прагрэс. Газэта адзначае, што Клінтан вельмі не хацеў чым-небудзь пашкодзіць Гору. Ён замоўчаў скандал з Монікай Левінскі і падзякаваў амэрыканцам за 8 гадоў даверу да яго. Газэта Christian Science Monitor лічыць, што для дэмакратаў зьезд у Лёс-Энджэлесе можа аказацца няўдалым. Цягам усёй перадвыбарчай кампаніі Гор застаецца ззаду за Бушам. Зараз, у такі важны момант, як зьезд партыі, калі Гор павінен дыстанцавацца ад Клінтана, той сам накідаецца са сваёй асобай. Прэзыдэнт зьбірае грошы на бібліятэку свайго імя і ўсяляк засяроджвае ўвагу дэлегатаў на сабе, што Гору можа толькі пашкодзіць. Хаця, як ужо паведамлялася, перавага рэспубліканскіх кандыдатаў Джорджа Буша і Дзіка Чэйні над Горам і Лібэрманам зьменшылася да некалькіх адсоткаў, шэраг амэрыканскіх газэтаў скептычна глядзяць на выбарчыя шанцы дэмакратаў. Газэта Wall Street Journal піша, што Эл Гор ня меў ніякага ўплыву на цяперашні эканамічны рост і падпіраецца не сваімі заслугамі. У кожным разе, цяперашняя памыснасьць і дабрабыт могуць толькі яму дапамагчы. Паводле Wall Street Journal, зьезды абедзьвюх партыяў, Рэспубліканскай і Дэмакратычнай паказалі, што іхныя выбарчыя праграмы, прынамсі калі паглядзець звонку, вельмі падобныя. І Джордж Буш і Эл Гор выступаюць за ўмацаваньне вядучай ролі ЗША ў сьвеце. Абодва яны прыхільнікі высокіх тэмпаў эканамічнага разьвіцьця, зьніжэньня падаткаў і прапануюць падобныя сацыяльныя праграмы. А як гэта выглядае зьблізку, ці прыкмячае розьніцы паміж праграмамі дзьвюх галоўных партыяў шараговы амэрыканскі грамадзянін? У гутарках з амэрыканцамі можа пачуць, што іхная сям'я з дзеда-прадзеда галасуе альбо за дэмакратаў, альбо за рэспубліканцаў. Дзьве галоўныя партыі сапраўды маюць свой традыцыйны электарат, які прыблізна роўны і складае каля 30 адсоткаў усяго электарату. Згодна з апошнімі апытаньнямі грамадзкай думкі, разрыў паміх кандыдатамі ад рэспубліканцаў і дэмакратаў зьменшыўся. Зараз, за першых гатовыя прагаласаваць 47 % выбаршчыкаў, а за другіх – 44 адсоткі.

Самае папулярнае
1