Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі праводзіць антытэрарыстычную кампанію, у якой удзельнічае амаль увесь асабовы склад шэрагу міліцэйскіх частак. Прычынаю актывізацыі праваахоўных ворганаў стаў нядаўні тэрарыстычны акт у Маскве. "Кожнае падразьдзяленьне МУС выконвае ў антытэрарыстычным мерапрыемстве сваю канкрэтную задачу", – паведаміла сёньня нашаму радыё прэсавы сакратар Менскай гарадзкой міліцыі Натальля Лапо. Так, паводле словаў спадарыні Лапо, супрацоўнікі крымінальнае міліцыі й міліцыі грамадзкае бясьпекі мусяць праверыць на наяўнасьць выбуховых прыладаў скляпеньні ды гарышчы гарадзкіх будынкаў, мэтрапалітэн і падземныя пераходы. Міліцыянты таксама павінны рабіць рэйды па розных крымінагенных месцах, праводзіць прафіляктычныя гутаркі з супрацоўнікамі мэтро й з жыхарамі ў мікрараёнах, каб тыя, заўважыўшы пакінутыя без нагляду торбы ці пакункі, а таксама падазроных асобаў, адразу ж паведамлялі ў міліцыю. Участковыя міліцыянты, разам з супрацоўнікамі пашпартнае службы, мусяць выяўляць асобаў, якія жывуць у гарадох без прапіскі ці рэгістрацыі, а прадстаўнікі аўтаінспэкцыі – правяраць транспарт, які рухаецца ў Менск і вабласныя цэнтры. Праўда, паводле словаў Натальлі Лапо, меры перасьцярогі на беларускіх аўтадарогах не такія жорсткія, як у Маскве – кожную машыну, што кіруецца ў Менск, не правяраюць. Выбарачныя праверкі багажу пасажыраў праводзяцца й на чыгуначных вакзалах. Прадстаўнікі МУС гавораць, што дзейнічаюць у рамках дырэктывы Аляксандра Лукашэнкі ад 23 верасьня мінулага году, якая зьявілася пасьля леташніх тэрактаў у Маскве. Але ці сапраўды пагроза тэрарызму ў Беларусі нагэтулькі рэальная? Вось меркаваньне на гэты конт прэсавага сакратара сталічнае ўправы ўнутраных справаў Натальлі Лапо: (Лапо: ) "Вы памятаеце, летась, калі ў Маскве была сэрыя жудасных тэрактаў? Было адпаведнае рашэньне гарвыканкаму ў актывізацыі барацьбы з тэрарызмам, у прафіляктыцы такіх выпадкаў. Да сёньня гэтая праца праводзіцца. Я спадзяюся, што ў нас народ вельмі спакойны, хаця псыхічна неўраўнаважаных людзей дастаткова". Начальнік прэсавага цэнтру МУС Віталь Грынкевіч таксама лічыць, што ніякай асаблівай пагрозы тэрарыстычных актаў на сёньня ў Беларусі не йснуе, а гэтая апэрацыя носіць толькі прафіляктычны характар. А прэсавы сакратар КГБ Беларусі Фёдар Котаў паведаміў нашаму радыё, што іхнае ведамства ўвогуле не актывізавала дзейнасьць у зьвязку з маскоўскім тэрактам, бо, паводле ягоных словаў аніякае пагрозы з боку тэрарыстаў жыхарам Беларусі не йснуе. Такім чынам, антытэрарыстычная акцыя мае хутчэй прапагандысцкі характар. Учора дзяржаўная тэлевізія, распавядаючы пра падзеі ў Маскве, хваліла беларускія ўлады за тое, што яшчэ летась выдалілі з падземных пераходаў камэрцыйныя шапікі й латкі. Вынікі ж пошукаў сталічнай міліцыяй зброі ў рамках спэцапэрацыі даволі сьціплыя – знойдзена пакуль толькі больш як тры дзясяткі патронаў да дробнакалібэрнага карабіну й пісталета Макарава. Міліцыі на вуліцах Менску больш ня стала. Толькі ля Дому ўраду й адміністрацыі Лукашэнкі сёньня ўраніцу былі заўважаныя ўзмоцненыя міліцэйскія патрулі.

Самае папулярнае
1