Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 жніўня 2000 г.


Сяргей Навумчык

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў Югаславіі у шэрагах сэрбскай апазыцыі выявіўся новы раскол. Самая моцная апазыцыйная арганізацыя, Сэрбскі Рух Абнаўленьня, ў нядзелю вылучыла мэра Бялграду Ваджыслава Міхайлавіча ў якасьці суперніка Слабадана Мілошавіча на прэзыдэнцкіх выбарах. Гэтае вылучэньне скрытыкаванае астатнімі пятнаццацю апазыцыйнымі арганізацыямі.

Лідэры гэтых арганізацыяў заўважаюць, што два кандыдаты ад апазыцыі, якія будуць канкураваць паміж сабой, могуць паспрыяць пераабраньню Мілошавіча. Тэму выбараў у Югаславіі сёньня асьвятляе артыкул у газэце Christian Science Monitor.

Газэта адзначае, што цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія шмат у чым нагадвае выпушчаны ў 97-м годзе фільм фільм "Wag the Dog", дзе хутка арганізуюць вайну, каб адцягнуць на яе ўвагу публікі і прэсы і пераабраць скампрамэтаванага прэзыдэнта. У Югаславіі цяпер восем грамадзянаў заходніх краінаў абвінавачваюцца ў злачынных змовах супраць прэзыдэнта Мілошавіча.

І югаслаўскія, і заходнія назіральнікі адзначаюць, што стратэгія Мілошавіча палягае ў тым, каб падтрымліваць ў грамадзскай сьвядомасьці пастаяннае адчуваньне, што краіна знаходзіцца пад ціскам НАТА. Гэтаму спрыяе тое, што большасьць сэрбаў нэгатыўна паставіліся да леташніх бамбаваньняў і перадачай Косава пад адміністраваньне Арганізацыці Аб'яднаных Нацыяў.

"Улады імкнуцца пагуляцьна штучным супрацьпастаўленьні паняцьцяў "патрыёт-здраднік", якое пакуль што знаходзіць водгалас у сэрбскім грамадзтве" – адзначае прафэсар гісторыі Бялградскага ўнівэрсытэту Душан Батакавіч.

І гэтая выснова пацьвярджаецца фактамі апошняга тыдня, адзначае Christian Science Monitor. Калі двое грамадзянаў Вялікабрытаніі і двое канадцаў зьбіраліся на ўік-энд у Чарнагорыю, яны не маглі прадбачыць, што апынуцца ў вязьніцы. Цяпер іх падазраюць у "тэрарыстычнай дзейнасьці".

Нядаўна югаслаўскія спэцслужбы затрымалі галянцаў на мяжы паміж Сэрбіяй і Чарнагорыяй. Па тэлебачаньні паказалі людзей, якія нібыта павінныя былі арганізаваць скраданьне Радавана Караджыча і Слабадана Мілошавіча, якія, дарэчы, абодва абвінавачваюцца міжнародным трыбуналам у Гаазе ў ваенных злачынствах. "Калі б нам удалося дабрацца да Мілошавіча, мы б памясьцілі яго ў футляр з-пад горных лыжаў і вывезьлі з краіны" – паведаміў адзін з арыштаваных, Йоханн Карнэліус. Ён сказаў таксама, што калі б гэта не атрымалася, трэба было адрубіць у Мілошавіча галаву і перадаць яе ў скрыні ў Галяндыю. Урад Галяндыі заявіў, што не мае ніякага дачыненьня да гэтых сьцьвярджэньняў.

Гэтыя "прызнаньні" былі настолькі дзіўныя, што выклікалі падозраньне ў адмысловым пляне, які мае на мэце дасягнуць максымальнага эфэкту перад выбарамі. Паказальна, што людзі на тэлеэкране выглядалі як здаровыя і, здаецца, не падвяргаліся катаваньням.

У той час, як такія прызнаьні падаюцца фантастычнымі заходняму чалавеку, шмат якім сэрбам яны падаюцца зусім рэалістычнымі.

Так, двух брытанцаў і двух канадыйцаў, якія заблукалі на дарозке ад Чарнагорыі і былі затрыманыя югаслаўскімі вайскоўцамі, ўлады абвінавацілі ў тым, што яны нібыта несьлі выбуховыя прыстасаваньні. Іх абвінавацілі ў падтрыхтоўцы тэрарыстаў. Канфіскаваныя нажы дэманстраваліся па тэлебачаньні.

У сувязі з гэтым Вялікабрытанія, Канада, а таксама ААН і АБСЭ выказалі пратэст. Зьнешнепалітычнае ведамства Вялікабрытаніі падкрэсьліла, што югаслаўскія ўлады не высунулі ніякіх доказаў, якія маглі б пацьвердзіць абвінавачваньні. Канадыйскі прадстаўнік у Косаве назваў абвінавачваньні "дзіўнымі".

Заходнія нгазіральнікі лічаць, што арыштаваныя будуць выкарыстаныя ў антызаходняй прапагандзе пад час выбараў, якая робіцца ўсё больш вострай, а затым — адпушчаныя. "Я не думаю, што справа будзе даведзеная да суда" – выказвае спадзяваньне адзін з заходніх дыпляматаў, акрэдытаваных у Бялградзе.

Тым часам, АБСЭ не раіць сваім супрацоўнікам падарожнічаць у Чарнагорыю.

Christian Science Monitor адзначае, што пры ўсёй непапулярнасьці Мілошавіча, апазыцыя мае малыя шанцы на перамогу, з улікам няздольнасьці дамовіцца наконт адзінага кандыдата. Гэта пацьвярджаецца тым, што самая вялікая апазыцыйная арганізацыя вылучыла мэра Бялграду Ваджыслава Міхайлавіча, а астатняя частка апазыцыі падтрымлівае нацыянальнага палітыка Ваджыслава Кастуніча, адзначае Christian Science Monitor.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG