Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 жніўня 2000 г.


Рашэньне экспэртнай групы Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы не рэкамэндаваць прысылаць назіральнікаў на парляманцкія выбары ў Беларусі камэнтаруе намесьнік старшыні АГП Аляксандар Дабравольскі…

(Дабравольскі: ) "Тое, што эўрапейскія структуры ня будуць прысылаць назіральнікаў на выбары ў Рэспубліцы Беларусь, вельмі яскрава сьведчыць пра тое, што краіна сама сябе завяла ў тупік і ня хоча зь яго выбірацца, як бы яе не цягнулі з гэтага тупіку людзі, якія ведаюць, як жыць добра.

Якія ведаюць стандарты добрага жыцьця. Гэтая ўпартасьць беларускіх уладаў выклікае зьдзіўленьне ў людзей, якія прыехалі ў Беларусь і бачаць, што тут жывуць дзіўныя людзі, які ня хочуць жыць лепш. Калі гаварыць з пункту гледжаньня палітычнага, то сытуацыя наўрацьці істотна зьменіцца.

Сёньня ў Беларусі ёсьць прызначаны парлямант, які насамрэч ня ёсьць парлямантам. Яго ніхто не прызнае. Калі Эўропа засьведчыла, што ўмовы для справядлівых выбараў ня створаныя, гэта азначае, што й абраны парлямант ня будзе прызнаны. Для Лукашэнкі нічога ня зьменіцца. На жаль, ня зьменіцца і для Беларусі. Крыўдна, што нашая краіна пераўтвараецца ў месца, на якое паказваюць пальцам і кажуць, што, маўляў, глядзіце, нельга так рабіць і нельга так жыць.

Мы адчуваем сваю адказнасьць і будзем змагацца, каб у наступным годзе ў Беларусі быў новы прэзыдэнт."

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG