Праваслаўны сьвятар з пасёлку Пагранічны Іван Спасюк атрымаў пяць сутак арышту – за непадпарадкаваньне міліцыі. Такое рашэньне было прынята Бераставіцкім раённым судом. Учора на прыканцы дня Іван Спасюк разам з трыма ягонымі малымі дзецьмі быў дастаўлены міліцыяй з Горадні ў Бераставіцкі суд. Паседжаньне працягвалася некалькі хвілінаў. Пяць сутак арышту – такое было прынята рашэньне. За непадпарадкаваньне міліцыі. Бацюшку адразу забралі міліцыянты, а дзеці былі завезеныя ў раённую больніцу, адкуль іх потым забрала маці. Нагадаю, што ў мінулую пятніцу на службу ў царкву ў Пагранічным прыехалі міліцыянты, якія заявілі, што бацюшка займаецца незарэгістраванай дзейнасьцю. Яму начапілі кайданкі, але Іван Спасюк уцёк ад міліцыянтаў і некалькі дзён прабыў у Горадні.

Самае папулярнае
1