Кіраўскі суд не задаволіў пазоў Васіля Старавойтава да калгаса "Расьвет". Гэтае рашэньне сёньня абвесьціла судзьдзя Тацяна Ўліціна. Васіль Старавойтаў, як прадбачыў такое рашэньне, на знак пратэсту пакінуў судовую залю. Пазоў Старавойтава да "Расьвету" не задаволены, і справаводзтва паводле гэтай заявы спыненае, бо ён, Старавойтаў, аказваецца, увогуле ня меў права зьвяртацца з такім пазовам у суд. Такое рашэньне абвесьціла сёньня судзьдзя Тацяна Ўліціна з Кіраўскага раённага суду, дзе разглядалася скарга Васіля Старавойтава на тое, што ў яго незаконна былі сканфіскаваныя разам зь іншай маёмасьцю акцыі "Расьвету", якія, паводле закону, канфіскацыі не падлягаюць. Адмову Старавойтаву судзьдзя пацьвердзіла "Радыё Свабода" па тэлефоне. (Уліціна: ) "В отношении Старовойтова производство дела прекращено, так как приговором суда он осуждён, а в соответствии с Пленумом Верховного Суда Республики Беларусь от 93 года осуждённый не имеет права обращаться в суд в порядке искового производства по делам об исключении имущества из акта описи." Варта адзначыць, што Старавойтаў не чакаў агалошваньня рашэньня суду, а зьехаў дадому, як толькі быў абвешчаны чарговы перапынак. Нашаму радыё былы старшыня "Расьвету" патлумачыў, што, калі пачуў, што пракурор просіць ягоны пазоў не задавальняць, яму ўсё стала зразумела і больш заставацца ў залі ён ня мог. Старавойтаў абураўся, чаму раней пракурор не выказваў свайго меркаваньня і фактычна ня браў ўдзелу ў разглядзе справы… (Старавойтаў: ) "Пад час судовага паседжаньня ўчора, калі выступала судовая выканаўца, пытаньні ёй задавала толькі нашая адвакатка Страмкоўская – ані судзьдзья, ані пракурор нічога не пыталіся, прадстаўніка гаспадаркі ўвогуле не было – вось як іх усё гэта цікавіла. І хаця судовая выканаўца фактычна прызнала, што памылілася, уключыўшы ў акт перапісу маёй маёмасьці гэтыя акцыі, цяпер, аказваецца, што я ўсё роўна ня маю рацыю. Бо быў асуджаны. Вось якое ў нас правасудзьдзе", – пракамэнтаваў рашэньне суду Васіль Старавойтаў. Варта адзначыць, што, падаючы пазоў, ён таксама спасылаўся на рашэньне пленуму Вярхоўнага суду, згодна зь якім акцыі акцыянэрнага таварыства ня лічацца маёмасьцю і рашэньне пра іх канфіскацыю патрэбна асобнае. Цяпер на пленум Вярхоўнага суду спаслалася і судзьдзя Ўліціна, адмовіўшы Старавойтаву. Гэта яўная супярэчлівасьць беларускага заканадаўства, на думку Старавойтава і ягонай адвакаткі Страмкоўскай, дае шанец выйграць суд у вышэйшай інстанцыі. Старавойтаў ужо заявіў, што будзе падаваць пазоў на "Расьвет" цяпер ў абласны суд, і нават не супакоіцца, калі й там не атрымаецца. (Старавойтаў: ) "Я цяпер буду адсуджваць усё, судзіцца. Ня толькі ж ёсьць суд беларускі – ёсьць суд па-за межамі Беларусі." З большага ён упэўнены, што яму адмовілі, каб не ствараць судовага прэцэдэнту, бо з адпаведнымі пазовамі да калгасу гатовыя зьвярнуцца многія расьветаўцы, чые грошы былі патрачаныя калісьці на акцыі "Расьвету", але цяпер гаспадарка нічога па гэтых акцыях ім ня плоціць. Таксама Васіль Старавойтаў не выключае, што, менавіта каб запалохаць яго напярэдадні суду, была зарганізаваная правакацыя, калі два нецьвярозыя былыя супрацоўнікі праваахоўных ворганаў спрабавалі ўламіцца ў ягоны дом. Гэта было на мінулым тыдні ў пятніцу. Людзі гэтыя ўжо затрыманыя. Старавойтаў не выключае, што гэта не было звычайным хуліганствам: "Той выпадак і сёньняшні суд пераконваюць мяне, што нашыя ўлады ад мяне не адчапіліся і не адчэпяцца".

Самае папулярнае
1