Сёньня судзьдзя ў адміністрацыйных справах Яраслаў Парэмскі з Цэнтральнага суду Гомелю прысудзіў да розных тэрмінаў зьняволеньня прыхільнікаў «Народнае Грамады» Кацярыну Гаравую ды Ігара Раманава – за правядзеньне 27 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці, пікету ля будынку абласнога выканкаму. Паводле выраку судзьдзі Парэмскага, сябра Сацыял-Дэмакратычнае партыі «Народная Грамада» Кацярына Гаравая павінна правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня пяць сутак, а Ігар Раманаў, прыхільнік гэтае партыі, – ажно сем. Такі жорсткі вырак судзьдзя прыняў, улічваючы тое, што Ігар і Кацярына –непрацуючыя і ня змогуць выплаціць нават мінімальны штраф за правядзеньне пікету. А раз так, дык месца маладым людзям – за кратамі. У судзе, дзе разглядалася міліцэйскія пратаколы пра правядзеньне несанкцыянавага пікету, спадары Раманаў і Гаравая засьведчылі, што сьвядома зарганізавалі пікет ля будынку абласнога «вэртыкальнага» воргану. Ігар трымаў плякат «Не – фашызму ў Беларусі!», Кацярына – «Зь Днём Незалежнасьці!». Канстытуцыя 94-га году дае права грамадзянам свабодна выяўляць свае думкі й меркаваньні, арганізоўваць мітынгі й пікеты. Тым ня менш, гарадзкія ўлады не дазваляюць апазыцыі праводзіць аніякія акцыі ў цэнтры гораду, а адсылаюць на ўскрайкі – далей ад людзкіх вачэй. У прыватнасьці, на стадыён «Прамень» або да палацу Таварыства глухіх, падыходы да якога небясьпечныя з-за разрытай цеплатрасы. Таму пікет Гаравой і Раманава ля будынку абласнога выканкаму быў адначасна і пратэстам супраць заганнае практыкі гарадзкіх уладаў. Ужо пасьля суду папрасіў Ігара Раманава патлумацыць, чаму менавіта на Дзень Незалежнасьці ён вырашыў ісьці на пікет з плякатам «Не – фашызму ў Беларусі!»: (Раманаў: ) "Гэта пратэст супраць пашырэньня ў Беларусі расейскіх нацыяналістычных груповак фашыстоўскага кшталту, напрыклад, РНЕ – якое, я так разумею, больш прыемнае для ўладаў, чым, уласна кажучы, нейкія беларускія суполкі – абсалютна легальныя". А вось думка адносна выраку судзьдзі Парэмскага Кацярыны Гаравой: "Я лічу, што гэтае рашэньне суду неапраўданае, я лічу, што яно незаконнае. Я лічу, што гэты суд ня быў справядлівым судом, бо ў нашай дзяржаве няма аніякай законнасьці. Што тычыцца асабіста мяне, я для сябе ад іх літасьці не чакала. Яны ведаюць, што я буду змагацца за Беларусь, за незалежнасьць, за свабоду да апошняга свайго дня, да скону". Гаварыла Кацярына Гаравая.

Самае папулярнае
1