Сёньня ўначы прыйшло паведамленьне з Вашынгтону. Белы Дом прыняў заяву з нагоды 10-й гадавіны Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. У ёй гучыць заклік да беларускіх уладаў "рэалізаваць мару" пра дэмакратычную і незалежную дзяржаву. У заяве Белага Дому ў прыватнасьці, адзначаецца: "Дзесяць гадоў пасьля… Яшчэ шмат застаецца зрабіць з тым, каб зьдзейсьніць мару незалежнай і дэмакратычнай Беларусі, у якой правы ўсіх грамадзянаў паважаюцца, і якая ёсьць часткай міжнароднай і эўраатлянтычнай супольнасьці". Белы Дом заклікаў беларускія ўлады прыняць неабходныя захады з тым, каб каб былі праведзеныя свабодныя і справядлівыя выбары, пачынаючы з парлямэнцкіх выбараў увосень. Злучаныя Штаты таксама заклікаюць беларускія ўлады тэрмінова выканаць чатыры ўмовы АБСЭ, якія неабходныя для таго, каб на выбары прыехалі міжнародныя назіральнікі. Гэтыя ўмовы наступныя: павага да правоў чалавека, доступ дэмакратычнай апазыцыі да дзяржаўных мас-мэдыяў, стварэньне дэмакратычнага выбарчага заканадаўства, а таксама забесьпячэньне рэальных паўнамоцтваў парлямэнту, які будзе абраны. У заяве Белага Дому таксама гаворыцца: "Мы ведаем, што дух Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце жыве ў народзе Беларусі".
Самае папулярнае
1