Першымі на Полаччыне дзясятыя ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, адзначылі сябры полацкай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ. Мінулае сыботы яны правялі ў цэнтры Полацку сьвяточны пікет. Пікет прайшоў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, пікетоўцы трымалі плякаты, у якіх віншавалі месьцічаў са сьвятам, а таксама зьбіралі подпісы грамадзянаў пад адозвай за незалежную Беларусь. Мерапрыемства было дазволенае ўладамі і прайшло без эксцэсаў. Галоўнае сьвяточнае мерапрымства ў Наваполацку адбудзецца сёньня ля гарадзкога палацу культуры. Тут сіламі аб'яднанай дэмакратычнай апазыцыі ладзіцца мітынг.

Самае папулярнае
1