"Незалежнасьці – няма альтэрнатывы" – гэты назоў выступу Вінцука Вячоркі на "круглым стале", які наладзіў сёньня Вярхоўны Савет Беларусі 13-га скліканьня ў зьвязку зь дзясятымі ўгодкамі абвяшчэньня Дэклярацыі незалежнасьці, стаў скразной тэмаю ўсёй размовы. Хаця афіцыйна дыскусія была непасрэдна прымеркаваная да дзясятых угодкаў Дэклярацыі незалежнасьці і дзяржаўнага сувэрэнітэту, гісторыкі й правазнаўцы адразу засяродзілі ўвагу на вытоках беларускае дзяржаўнасьці. У прыватнасьці, дэпутат ВС юрыст Павал Знавец адзначыў, што праўны статус Беларусі значна старэйшы й больш дасканалы, чым расейскае дзяржавы. (Знавец: ) "Справа ў тым, што калі прасачыць зьмест Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 (першы Статут) і параўнаць яго з Саборным улажэньнем цара Аляксея Міхайлавіча 1649 году, то можна заўважыць, што больш за палова артыкулаў Саборнага ўлажэньня проста сьпісаныя са статута ВКЛ. Дык вось улічыце – 120 год прайшло з моманту выданьня першага Статута, а ён быў нашмат больш дэмакратычны і цывілізаваны, чым Саборнае ўлажэньне расейскай дзяржавы, тады яшчэ не імпэрыі". Гэта быў дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Павал Знавец. Таму ў далейшых разважаньнях удзельнікаў дыскусіі выразна бачыліся два шляхі магчымага разьвіцьця Беларусі. Першы – вяртаньне ў Эўропу, што прынясе жыхарам краіны дабрабыт і росквіт. Другі – інкарпарацыя ў склад расейскай імпэрыі, што вядзе да галечы, вайны й выміраньня беларусаў як нацыі. Менавіта незалежнасьць і дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі, абвешчаныя 10 гадоў таму, накіроўваюць краіну на вяртаньне ў Эўропу. І тут важна падкрэсьліць ролю дэпутатаў Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня, якія ня толькі дамагліся ў 1990 годзе прыняцьця Дэклярацыі, але й змаглі праз год надаць ёй статус канстытуцыйнага акту. Шмат месца ў сёньняшняй дыскусіі заняла тэма будучых выбараў у "Палату прадстаўнікоў", якія прызначаныя на 15 кастрычніка. Абсалютная бальшыня выступоўцаў заявіла пра непрымальнасьць удзелу ў выбарчай кампаніі.

Самае папулярнае
1