Сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці 27 ліпеня скончылася сьвяточным канцэртам "10 гадоў – 10 гітоў". Пачатак імпрэзы быў адкладзены: гарадзкія ўлады спазьніліся з дастаўкаю абсталяваньня й затрымалі падключэньне электрычнасьці. Таму некалькім сотням чалавек прыйшлося чакаць больш за гадзіну. Некалькі дзясяткаў чалавек, пераважна падлеткаў, прыйшлі да цэнтральнага ўваходу ў парк імя Горкага. Менавіта гэтае мейсца называлася ва ўлётках яшчэ да таго, як Менскі гарадзкі выканкам у апошні момант перанёс сьвяточны канцэрт на пляц Бангалёр. 10-я ўгодкі прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці сьвяткуюцца вельмі сьціпла. Упершыню арганізатары акцыяў праз нязгоду гарадзкіх уладаў вымушаныя абмежавацца рок-канцэртам замест традыцыйных шэсьця й мітынгу. Аднак схаванае і адкрытае супрацьдзеяньне ўладаў не спыніла сапраўдных прыхільнікаў незалежнасьці: (Удзельніца: ) "Мяне сюды прывяло пачуцьцё адказнасьці за сваю рэспубліку, за яе незалежнасьць, якая зараз пад пагрозай". (Карэспандэнт: ) "Як Вы лічыце, чым выкліканае сёлетняе вельмі сьціплае сьвяткаваньне?" (Іншая ўдзельніца: ) "Як тут адзначыш? Вакол ціскі, узмоцнены рэжым. Вакол міліцыя і АМОН. Як кажуць, больш трох не зьбірацца". Сапраўды, ля уваходу ў парк Горкага дзяжурыў аўтобус зь міліцыцянтамі й некалькі машынаў, у якіх знаходзіліся людзі ў цывільным. Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў, у форме й пераапранутыя ў цывільнае, былі сёньняшнім вечарам асноўнымі наведвальнікамі дзіцячага парку. Пляц Бангалёр. Сьвяточны рок-канцэрт "10 гадоў – 10 гітоў" з удзелам выбітных беларускіх гуртоў зацягваецца: (Голас са сцэны: ) "Нас затрымлівалі з падвозам апаратуры, блякавалі машыны на пад'езьдзе да плошчы Бангалёр, забаранялі ўключацца ў электарсетку, пра што было дамоўлена ў гарвыканкаме з самім старшынём. Усё гэта рабілі, каб мы не змаглі годна адсьвяткаваць 27-га". Тым часам прысутныя хлопцы ды дзяўчаты адказваюць на нашыя пытаньні: (Карэспандэнт: ) "Чаму, на Ваш погляд, у сёньняшнім сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці бярэ ўдзел пераважна моладзь?" (Удзельнік: ) "Таму што моладзь ёсьць альтэрнатывай сучаснаму рэжыму і ўвогуле сучаснай культуры, якая намагаецца стаць у нас пануючай дзякуючы Лукашэнку". (Удзельніца: ) "Я думаю, што менавіта моладзь зараз больш востра адчувае гэтую патрэбу незалежнасьці і свабоды, бо гэтае пакаленьне ўжо адчула, што такое свабода ды подых свабоды. Думаю, што менавіта гэтае пакаленьне будзе выхоўнваць сваіх дзяцей у духу незалежнасьці". На думку некаторых удзельнікаў канцэрту, масавую частку сьвяточных імпрэзаў з нагоды Дня Незалежнасьці 27 ліпеня пэўным чынам выратавала беларускай моладзь. І ня толькі таму, што аніводзін з дэпутатаў Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня, якія ў свой час прымалі гістарычны дакумэнт, на пляцы Бангалёр заўважаны ня быў.

Самае папулярнае
1