Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 ліпеня 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

У Вярхоўным судзе Беларусі працягваўся судовы працэс паводле пазову Асацыяцыі маладых палітыкаў супраць Міністэрства юстыцыі.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Аляксандар Харытон патрабаваў ад кіраўнікоў асацыяцыі даць яму тлумачэньні – ці маюць права сябры іх арганізацыі весьці асьветніцкую дзейнасьць, супрацоўнічаць зь іншымі грамадзкімі аб'яднаньнямі (у тым ліку й замежнымі) ды даваць сваю экспэртную ацэнку іхнае дзейнасьці.

Шмат з пытаньняў прадстаўніка Міністэрства юстыцыі судзьдзя Сакалоўская пакінула без увагі, бо яны ня мелі аніякага дачыненьня да працэсу. Абаронцы асацыяцыі даводзілі, што аніводнае з гэтых палажэньняў статуту не супярэчыць беларускім законам.

На думку прадстаўнікоў Асацыяцыі маладых палітыкаў, чыноўнік Міністэрства юстыцыі адмыслова абраў такую тактыку, каб канчаткова заблытаць суд і завесьці працэс у тупік. Нават пракурор спадар Давідоўскі, які да гэтага ня меў аніякіх пытаньняў да бакоў, запытаў Аляксандра Харытона, чаму ягонае ведамства не папярэдзіла маладых палітыкаў, што да статуту іхнай арганізацыі ёсьць так шмат прэтэнзіяў, а ціха адмовіла ў рэгістрацыі? Прадстаўнік Мінюсту заявіў, што ён ня быў абавязаны гэта рабіць.

У сваю чаргу маладыя палітыкі абвінавацілі ў судзе чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі ў прадузятым стаўленьні да іхнай арганізацыі. Выканаўчы дырэктар асацыяцыі Ўладзімер Радзівончык напрыклад паведаміў, што Аляксандар Харытон заявіў у размове зь ім, што маладых палітыкаў увогуле ня варта рэгістраваць, бо гэтая арганізацыя ствараецца дзеля адмываньня брудных грошай. Сам чыноўнік сьцьвярджае, што нічога падобнага не казаў.

Наступнае паседжаньне суду адбудзецца ў панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG