Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 ліпеня 2000 г.


Валянціна Аксак, Менск

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджаньне Таварыству Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны.

Падставы для яго Міністэрства юстыцыі знайшло ў сымболіцы на карэспандэнцыі Таварыства, якая, на думку чыноўнікаў, адрозьніваецца ад зарэгістраванай у Статуце. Знайшлі чыноўнікі парушэньне і ў выкарыстоўваемай назьве арганізацыі. Яны лічаць, што ТБМ ня мае права называць сябе рэспубліканскім аб'яднаньнем. І трэцяе, так бы мовіць парушэньне Таварыства робіць, называючы сталіцу краіны паводле клясычнага беларускага правапісу – Менск.

Гэтага стала дастаткова, каб вынесьці ТБМ'у пісьмовае папярэджаньне.

"У выпадку паўторнага на працягу году ўчыненьня дзеяньняў, за якія ўжо выносілася пісьмовае папярэджаньне, можа быць узьнятае пытаньне пра ліквідацыю Грамадзкага аб'яднаньня "Таварыства Беларускае Мовы імя Францішка Скарыны", – заяўляе Міністэрства юстыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG