Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 ліпеня 2000 г.


Алена Радкевіч

Беларуская амбасада ў Маскве распаўсюдзіла сёньня заяву, датычную зьнікненьня Зьміцера Завадзкага. Беларускія праваахоўчыя ворганы, гаворыцца ў заяве, ужываюць усе неабходныя захады для расьсьледаваньня здарэньня. "У той жа час варта падкрэсьліць, што Зьміцер Завадзкі зьяўляецца грамадзянінам Беларусі, і дзяржава сама, без умяшальніцтва асобных СМІ, якія ня робяць нічога канкрэтнага для дапамогі сьледзтву, а толькі нагнятаюць напружанасьць, у стане разабрацца ў сытуацыі," – гаворыцца ў заяве беларускай амабасады. Мы зьвязаліся з кіраўніком аддзелу адмысловых інфармацыйных праектаў ОРТ Паўлам Шараметам і папрасілі яго пракамэнтаваць гэтую заяву і тое, наколькі эфэктыўна, зь ягонага пункту гледжаньня, вядзецца сьледзтва.

(Шарамет: ) "Пракуратура і міліцыя вядуць сваё сьледзва фармальна добра, але ніякіх вынікаў гэтага сьледзтва мы ня бачым. Ужо некалькі разоў былі ператрусы ў менскім бюро ОРТ, усе мы па некалькі разоў пабывалі ў сьледчага, але ні мы, ні сьледчыя ня бачаць ніякіх выразных вэрсіяў зьнікненьня Зьміцера Завадзкага, акрамя вэрсіі, што да яго зьнікненьня маюць дачыненьне беларускія спэцслужбы. Таму мы вырашылі стварыць грамадзкую групу зь некалькіх журналістаў і ня толькі, каб пачаць уласны пошук Зьміцера Завадзкага і іншых людзей, якія зьніклі ў Беларусі. Гэта група будзе працаваць у Менску і ў Маскве. У нас ёсьць доказы таго, што да гэтага зьнікненьня маюць дачыненьне беларускія спэцслужбы…Зараз я лічу, што і Лукашэнка, і беларускія спэцслужбы маюць дачыненьне да зьнікненьня Зьміцера Завадзкага. Праз некалькі дзён я вяртаюся ў Беларусь… і большую частку свайго часу я буду траціць на пошукі Зьміцера Завадзкага і іншых людзей у Беларусі.

Некалькі разоў да нас зьвярталіся людзі, якія прадстаўляліся то чачэнцамі, то бандытамі, то былымі кадэбістамі. Яны прыяжджалі ў Маскву зь Менску. Яны "ведалі", дзе знаходзіцца Зьміцер Завадзкі і г.д. Але калі з гэтымі людзьмі пачыналі працаваць, то яны раптам зьнікалі і вярталіся ў свой Менск.

Мы бачым, што беларускія ўлады і беларускія спэцслужбы такім чынам намагаюцца скіраваць нас у іншы бок і адцягнуць ад галоўнай вэрсіі зьнікненьня Зьміцера Завадзкага".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG