Інфармацыя пра тое, што былы беларускі міліцыянт Алег Батурын зьнік з Варшавы і зьявіўся ў Менску, сёньня пацьверджаная не была. Дагэтуль мейсца знаходжаньня Алега Батурына дакладна не вядомае. Брат Алега Батурына Міхась адмовіўся паведаміць якія-небудзь пэўныя зьвесткі нашаму радыё пра мейсца знаходжаньня свайго брата… (М.Батурын: ) "Я ніякай інфармацыяй пакуль не валодаю і вельмі апасаюся за лёс свайго брата. Калі сытуацыя вызначыцца, дык тады з вамі зможам пагаварыць больш падрабязна". У сёньняшнім нумары "Народнае Волі" надрукаваны адкрыты ліст Алега Батурына, які ён даслаў з Польшчы тры тыдні таму. У гэтым лісьце Батурын сам ставіць пытаньні і адказвае на іх. У прыватнасьці, на пытаньне "Хто і як Вам пагражае?", ён распавядае пра ананімныя пагрозы па тэлефоне, якія прымусілі яго схавацца на поўдні Польшчы. На пытаньне "Хто Вам канкрэтна дапамагаў у Вашай дзейнасьці?" Батурын спачатку пералічвае імёны некаторых беларускіх апазыцыйных лідэраў і журналістаў, а потым называе стрышыню Гэльсынскае фундацыі ў Польшчы Марэка Навіцкага, дырэктара польскага Інстытуту дэмакратыі ва Ўсходняй Эўропе Паўла Казанэцкага, расейскага палітыка Сяргея Станкевіча, а таксама АБСЭ, ААН і Амбасаду ЗША ў Польшчы. Беларускія палітыкі адмаўляюцца камэнтаваць сытуацыю, зьвязаную з Алегам Батурыным, спасылаючыся на тое, што мінула надта мала часу, каб нешта высьвятліць.

Самае папулярнае
1