Прэзыдэнт Расеі Пуцін прадставіў у Дзяржаўную Думу законапраект пра выбары дэпутатаў ад Расеі ў ніжнюю палату саюзнага парлямэнту. Пра гэта паведаміў сьпікер Дзярждумы Селязьнёў, выступаючы ў Маскве на ўстаноўчай канфэрэнцыі новага грамадзка-палітычнага руху "Расея". Паводле словаў Селязьнёва, закон пра выбары ў саюзны парлямэнт можа быць прыняты толькі ў канцы гэтага году, таму абраньне саюзных дэпутатаў адбудзецца ў першым ці ў другім квартале будучага году. Паводле тэксту дамовы пра стварэньне саюзнае дзяржавы, выбары ў саюзны парлямэнт павінныя адбыцца не пазьней чым праз поўгады пасьля таго, як нацыянальныя парлямэнты абедзьвюх краінаў прымуць адпаведныя законы. Намесьнік старшыні думскае камісіі ў справах СНД, намесьнік кіраўніка партыі «Яблык» Вячаслаў Ігруноў у інтэрвію нашаму Радыё пацьвердзіў, што законапраект ужо патрапіў у Думу і, нават, разглядаўся ў адпаведных камісіях. Сп-р Ігруноў лічыць, што праект пакуль вельмі «сыры» і ў некаторых палажэньнях супярэчыць расейскаму заканадаўству і Канстытуцыі. Гэта тычыцца, у прыватнасьці, парадку сбору подпісаў за кандыдытаў. Сп-р Ігруноў заявіў, што крытыку на адрас законапраекту выказалі шмат дэпутатаў, і працэдура яго прыняцьця будзе няхуткаю, але адзначыў, што прэтэнзіі да праекту маюць тэхнічны характар, і выразіў упэўненасьць, што урэшце закон будзе прыняты. Мой суразмоўца нагадаў, што кіраўніцтва Думы хацела прыняць закон значна раней, яшчэ ў траўні, каб восеньню ўжо правесьці выбары. Але Крэмль з падрыхтоўкаю законапраекту ня надта спяшаўся. Паводле саюзнае дамовы, у склад ніжняй палаты саюзнага парлямэнту ад Беларусі абіраюцца 28 дэпутатаў, ад Расеі – 75, прычым выбары ў абедзьвюх краінах павінныя праходзіць толькі па мажарытарнай сыстэме. Дагэтуль невядома, якімі паўнамоцтвамі будзе валодаць саюзны парлямэнт – пакуль няма нават законапраекту пра ягоны статус. Вячаслаў Ігруноў заўважыў, што да выбараў ёсьць час, каб гэтыя паўнамоцтвы вызначыць. Ён прыгадаў, што ў Расеі ў 1993 годзе паўнамоцтвы Думы былі вызначаныяя адначасна з яе абраньнем, тады падчас выбараў кандыдаты нават ня ведалі, у які заканадаўчы ворган іх абіраюць. Але дэпутат Дзярждумы мяркуе, што з улікам характару прэзыдэнцкае ўлады ў Беларусі і ў Расеі паўнамоцтвы саюзнага парлямэнту будуць ня надта шырокімі. «Пакуль гэта будзе дэкаратыўная рэч» – лічыць Вячаслаў Ігруноў. На яго думку, абраньне саюзнага парлямэнту істотна не паўплывае на сытуацыю ў абедзвюх краінах, «Расейскія справы будуць, як і раней, вырашацца ў Расеі, а беларускія – у Беларусі» – сказаў намеснік старшыні думскае камісіі ў справах СНД Вячаслаў Ігруноў. Пракамэнтаваць новую інтэграцыйную ініцыятыву Крамля я папрасіў дэрэктара расейскага інстытуту палітычных дасьледаваньняў Андрэя Піянткоўскага. (Піянткоўскі: ) «Мне падаецца, што ўсё гэта зараз – вялацякучы, практычна паміраючы праект. Зьніклі тыя відавочныя інтарэсы палітычных элітаў абедзьвюх краінаў, якія рухалі гэты праект пры Ельцыне. Па інэрцыі гэтыя працэдуры працягваюцца, я не выключаю, што нават гэты парлямэнт будзе скліканы, але гэта будзе проста новая бюракратычная структура, некалькі сотняў новых сінекураў».

Самае папулярнае
1