Пачалася пашпартызацыя неграмадзянаў Рэспублікі Беларусь. У якасьці афіцыйнага дакумэнту яны атрымліваюць пашпарты для замежных выездаў узору 10-гадовае даўніны ад імя дзяржавы, якой не існуе – Савецкага Саюзу. Дагэтуль тысячы людзей, якія з розных прычынаў прыехалі з-за межаў Беларусі ды засталіся тут жыць, ня мелі аніякіх пасьведчаньняў асобы. Праз гэта яны сутыкаліся са шматлікімі праблемамі, перш за ўсё зьвязанымі з адсутнасьцю прапіскі і, адпаведна, немагчымасьцю працаўладкавацца. Напачатку года Канстытуцыйны суд рэкамэндаваў працадаўцам не акцэнтаваць увагу на адсутнасьці прапіскі. Затое спробы вырашыць праблему адсутнасьці дакумэнтаў скончыліся даволі арыгінальна. З нядаўняга часу неграмадзяне, а гэта амаль 20 тысячаў чалавек, пачалі атрымліваць пашпарты для замежных выездаў грамадзянаў СССР. Гаворыць начальнік аддзелу перапісу Міністэрства статыстыкі Валянціна Краўчанка: "Паводле апошняга перапісу, зафіксавана 18,5 тысячаў чалавек, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Напэўна, гэтыя лічбы не дакладныя, бо ўсе апытаньні праводзіліся на падставе вусных адказаў, г.зн. аніякіх дакумэнтаў ні ад каго не патрабавалася. Наконт пашпартызацыі нічога сказаць не магу, бо калі гэтыя людзі ўрэшце атрымаюць пашпарты, яны пачнуць лічыцца насельніцтвам Рэспублікі Беларусь", – мяркуе супрацоўніца Міністэрства статыстыкі Валянціна Краўчанка. У 92-м годзе, калі ўпершыню паўстала праблема неграмадзянаў, Кабінет міністраў прыняў пастанову наконт цэнзу аселасьці, адпаведна зь якой пасьля 7-гадовага тэрміну пражываньня ў Беларусі чалавек атрымлівае статус грамадзяніна. З тае пары, акрамя дэкляраваных намераў, нічога не зьмянілася. Хутчэй, наадварот. Калі раней кандыдаты павінны былі адзначацца ў адмысловых аддзелах рэгістрацыі выканкамаў раз на год, потым раз на паўгода, дык зараз наведваць выканкам даводзіцца штомесяц. Прычым, многае залежыць ад сымпатыяў ці антыпатыяў канкрэтнага чыноўніка. Вядомы ў маладзёвых колах менчукоў чорнаскуры ды-джэй клюбу "Рэактар" лібэрыец Джымі Нэльсан упэўнены, што менавіта яму перашкаджае:колер скуры. За 14 гадоў, бязвыезна праведзеных у Менску, паводле лёгікі ўладаў, ён двойчы мусіў быў стаць "сапраўдным" беларусам. Але замест гэтага па-ранейшаму вымушаны высьвятляць стасункі з міліцэйскімі патрулямі. Між іншым, тыя, хто атрымаў замежныя савецкія пашпарты, маюць прынамсі адзін станоўчы вынік – права выезда за мяжу. Але ў адным з пашпартных сталоў Менску мне паведамілі, што запас старых блянкаў, якія засталіся ад савецкага часу, не бязьмежны. Так бы мовіць, шчасьлівымі ўладальнікамі чырвоных пашпартоў могуць стаць у лепшым выпадку траціна ад тых, хто падаў заявы. Замест гэтага распрацаваныя і ўжо ўручаныя першыя паасобнікі пасьведчаньняў асобы, дастатковых пад час прыёму на працу і непажаданых пытаньняў з боку міліцыі. Такім чынам, гэтак званыя "неграмадзяне" па-ранейшаму застаюцца вялікім пытаньнем для беларускіх уладаў. Чырвоныя пашпарты для замежных выездаў губляюць сваю моц напрыканцы 2001 году. А значыць, 20 тысячаў беларускіх неграмадзянаў зноў апынуцца без дакумэнтаў.

Самае папулярнае
1