Учора ўвечары ў памяшканьні залі ўрачыстасьцяў сталоўкі салігорскага Дому побыту адміністрацыя гэтага прадпрыемства грамадзкага харчаваньня ўчыніла правакацыю супраць ініцыятараў і ўдзельнікаў "круглага стала", які наладзілі апазыцыянэры. "Круглы стол" тут праводзілі дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, лідэры Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў, Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага Народнага Фронту разам з прадстаўнікамі прадпрыемстваў ды ўстановаў Салігорску, дэпутаў, а таксама з актывістамі палітычных і грамадзкіх арганізацыяў рэгіёну. За мэту правакацыі ставіўся зрыў згаданага форуму, што сабраў каля ста чалавек. Учора прыкладна аб 16-й гадзіне менскага часу дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька і Ўладзімер Нісьцюк, лідэр Беларускай арганізацыі працоўных жанчынаў Марыя Аліева, прэзыдэнт Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Віктар Бабаед, вялікая група салігорскіх ды слуцкіх удзельнікаў "круглага стала" занялі свае мейсцы ў згаданай залі. Пасьля кароткага знаёмства яны распачалі дыскусію пра эканамічнае і сацыяльнае становішча на аб'яднаньні "Беларуськалій", пра шкодны ўплыў прадпрыемства на экалёгію поўдня Меншчыны. Але праз палову гадзіны пасьля таго са службовага ўваходу ў памяшканьне літаральна ўварвалася жанчына, якая назвала сябе загадчыцаю сталоўкі й запатрабавала, каб прысутныя пакінулі залю. Сваё патрабаваньне кабета патлумачыла так: "Я заведуюшчая. Это зал торжэств… У нас не зал заседаній!" Я зьвярнуўся да прысутнага тут намесьніка старшыні дэпутацкае камісіі Салігорскага гарсавету Ігара Ўфімцава: "Вы можаце адмяніць гэта ўказаньне?…" "Конечно, нет. Я не могу отменіть…" – прызнаўся Ігар Уфімцаў. Марыя Аліева нагадала пра тое, што за арэнду залі ўрачыстасьцяў грошы ўжо заплачаныя, а таму людзі будуць працягваць сустрэчу. Адміністратарка сталоўкі з пагрозьлівым выглядам пакінула памяшканьне, а прысутныя вырашылі працягваць працу: маўляў, калі тут зьявяцца міліцыянты, дык патлумачацца зь імі. Праўда, дзьверы на ўсялякі выпадак знутры зачынілі. Зноў пачаліся выступленьні прадстаўнікоў дырэкцыі "Беларуськалія". Але зноў загадчыца сталоўкі, якая, дарэчы, так і не назвала свайго прозьвішча, загрукала ў дзьверы. І зноў тое ж самае патрабаваньне адміністратаркі ад прысутных – пакінуць залю. "Я не знала, что для этой целі прэдаставляется зал торжеств", – абуралася загадчыца сталоўкі. Было бачна, што далей яна працаваць людзям не дасьць. Праўда, справа не дайшла да затрыманьня ў сталоўцы ўдзельнікаў "круглага стала". Ігар Уфімцаў, нарэшце, адважыўся пазваніць старшыні Салігорскага гарадзкога выканкаму Ганьне Лаўрукевіч і тая дала свой дазвол давесьці "круглы стол" да поўнага завяршэньня праграмы. Вось як пракамэнтаваў гэты выпадак дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анатоль Лябедзька: "Я, адзінае, што шкадую – што гэтая сустрэча не адбылася перад Парлямэнцкай Асамблеяй АБСЭ. Менавіта там прадстаўнік Лукашэнкі Шпілеўскі расказваў, як добра ў Беларусі, як дэмакратычна… і да апазыцыі няма аніякае дыскрымінацыі – яны могуць выступаць на тэлеэфіры, сустракацца з жыхарамі… Вельмі яскравы прыклад нашых мажлівасьцяў. І гэта яшчэ далёка да гэтак званых "выбараў". Можна ўявіць, што будзе потым… Такія людзі – іх шкада па-чалавечаму. Гэтая жанчына трымаецца за 25-30 даляраў заробку, які яна атрымоўвае. Гэта палітычнае рашэньне, якое прымалі гэтак званыя "бацькі" гораду", – зрабіў выснову Анатоль Лябедзька. Марыя Аліева зазначыла, што чатыры папярэднія сустрэчы за круглым сталом на Меншчыне, Магілеўшчыне й Берасьцейшчыне прайшлі без падобных эксцэсаў.

Самае папулярнае
1