Пракуратура Фрунзэнскага раёну Менску падазрае Юлію Чыгір у нанясяньні траўмаў супрацоўніку міліцыі. Ад жонкі экс-прэм'ера Беларусі патрабуюць зьявіцца на допыт да сьледчага пракуратуры і пагражаюць, што, калі яна паслухаецца, дык даставяць яе туды прымусова. Юлія Чыгір адмовілася пайсьці на допыт у Фрунзэнскую раённую пракуратуру, куды яе выклікалі сёньня ў якасьці падазронай. Жонка экс-прэм'ера Беларусі Міхала Чыгіра кажа, што справа тычыцца інцыдэнту, які адбыўся на ганку Менскага гарадзкога суду ў той дзень, калі зачытвалі прысуд Міхалу Чыгіру. Тады міліцыянты не пускалі людзей на судовае паседжаньне, адбылася сутычка, у выніку якой Юлія Чыгір атрымала траўму рукі. Пацярпеў і міліцыянт, які напаў на Юлію Чыгір. Жанчына ўкусіла яго за вуха. Юлія Чыгір напісала скаргу ў Фрунзэнскую пракуратуру, аднак цяпер канчаткова высьветлілася, што сьледчыя перагледзелі ейную ролю, і яна ўжо лічыцца не пацярпелай, а падазронай. Адразу некалькі міліцыянтаў прывезьлі ў дом Чыгіроў позву ў пракуратуру, ды яшчэ й папярэдзілі гаспадыню: калі не зьявіцца дабрахвотна, дык супраць яе зноў будзе ўжытая сіла. Юлія Чыгір, між тым, лічыць, што гэтая гісторыя, калі яна будзе даведзеная да суду, пашкодзіць уладзе значна больш. (Ю.Чыгір: ) "Я б не хацела адкрываць нейкую такую справу, бо ў мяне ёсьць здымкі маёй рукі, у мяне ёсьць відэаматэрыялы, якія я магла б перадаць у праваабарончыя арганізацыі, але мне вельмі сорамна за мужчынаў нашай Беларусі, ужо не за ўладу, а за мужчынаў. Я не хачу, каб ва ўсім сьвеце ведалі, якія ў нас мужчыны. Я, як тая жанчына, якую муж дома пабіў, і яна хавае гэта ад суседзяў. Вось і я ад усяго сьвету хавала да гэтага часу тое, што адбылося са мной. Зараз я павінна буду гэтыя матэрыялы разьмесьціць у Інтэрнэце, наогул давесьці да сьвету, што адбываецца ў нашай краіне". Гэта была Юлія Чыгір, жонка былога прэм'ера Міхала Чыгіра, якую цяпер таксама перасьледуюць улады, быццам бы паводле крымінальнага абвінавачваньня.

Самае папулярнае
1