На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая адбудзецца ў Бухарэсьце й распачынаецца 6 ліпеня, зноў будзе абмяркоўвацца беларускае пытаньне. Плянуецца, што ў рэзалюцыі пра сытуацыю ў Беларусі парлямэнцкія дэлегацыі краінаў АБСЭ акрэсьляць сваю пазыцыю адносна восеньскіх парлямэнцкіх выбараў і вырашаць – ці прысылаць на іх назіральнікаў. У Бухарэст у якасьці афіцыйнае парлямэнцкае дэлегацыі Беларусі запрошаныя дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Дэпутаты Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня пакуль стрыманыя ў прагнозах наконт магчычмых рашэньняў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. Старшыня камісіі ў міжнародных справах Анатоль Лябедзька адмаўляецца назваць асноўныя тэзысы праекту рэзалюцыі пра сытуацыю ў Беларусі. Ён зазначае толькі, што цяперашні варыянт вельмі памяркоўны. Лябедзька зьвязвае гэтую акалічнасьць з тым, што аўтар дакумэнту Адрыян Севярын прэтэндуе на пасаду старшыні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ. І вырашэньне беларускага пытаньня шляхам ухваленьня рэзалюцыі прынесла б яму дадатковыя балы. Дэлегацыя Вярхоўнага Савету ў складзе Сямёна Шарэцкага, Уладзімера Нісьцюка і Анатоля Лябедзькі будзе настойваць на ўхваленьні больш жорсткага варыянту, тэкст якога журналістам пакуль невядомы. Не апошнюю ролю пры гэтым павінен адыграць удзел дэпутатаў у паседжаньнях эканамічнае ды палітычнае сэкцыяў і сэкцыі ў справах правоў чалавека й СМІ. Акрамя гэтага заплянаваныя выступы на плянарных паседжаньнях Асамблеі. Паводле нашых зьвестак, дэпутаты распавядуць эўрапейскім парлямэнтарам, што аніводная зь перадумоваў АБСЭ адносна прызнаньня восеньскіх выбараў уладамі пакуль нявыкананая. Сябры дэлегацыі Вярхоўнага Савету спадзяюцца, што пад час ухваленьня выніковае рэзалюцыі Парлямэнцкая асамблея АБСЭ прыме да ўвагі іхныя аргумэнты. Магчымае супрацьдзеяньне чакаецца з боку дэпутатаў лукашэнкавае "Палаты прадстаўнікоў", якія едуць у Бухарэст у якасьці назіральнікаў ад Парлямэнцкай асамблеі СНД і дэлегацыяў краінаў СНД, перадусім Расеі, якая паводле вызначэньня Анатоля Лябедзькі, зьяўляецца адвакатам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі на міжнароднай арэне.

Самае папулярнае
1