Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 26 чэрвеня 2000 г.


На канфэрэнцыі акрэдытаваны карэспандэнт нашага радыё Джэрэмі Бранстэн. Мы папрасілі яго пракамэнтаваць сустрэчу Мэдлін Олбрайт з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. Нагадаем, што гэтая сустрэча адбывалася ў той час, як афіцыйная беларуская дэлегацыя была дэманстратыўна не запрошаная на форум.

(Карэспандэнтка: ) "Ці былі ў Мэдлін Олбрайт яшчэ падобныя сустрэчы, ці гэтае спатканьне – выключэньне?"

(Бранстэн: ) "Паколькі я ведаю, гэта было выключэньне. Цікавая рэч сёньня здарылася ў сувязі з тым, што зьявілася афіцыйная ўрадавая дэлегацыя з Пэру, хаця Пэру была зьнятае са сьпісу запрошаных ў выніку сфальшаваных выбараў у той краіне. Тым ня менш, дэлегацыя з Пэру вырашыла прыехаць і яна была прайгнараваная.

Зь Беларусі не было афіцыйнае ўрадавае дэлегацыі, але гэтая апазыцыйная дэлегацыя прыехала. І як яны мне адзначылі – гэта быў вялікі гонар, што Мэдлін Олбрайт пагадзілася зь імі спаткацца. І яны мне сказалі, што былі вельмі задаволеныя сустрэчаю – яны атрымалі маральную падтрымку і запэўніваньні з боку Олбрайт, што Злучаныя Штаты ня будуць прызнаваць выбары, праведзеныя Лукашэнкам. Так што вынік гэтае сустрэчы нядрэнны".

(Карэспандэнтка: ) "Ці вядомы ўжо зьмест рэзалюцыі, якая мае быць прынятая на канфэрэнцыі?"

(Бранстэн: ) "Не, пакуль што тэкст дэклярацыі засакрэчаны, але нават цяпер відавочна, што спатрэбіцца кампраміс і ня будзе аніякіх катэгарычных заяваў. Праблемаю застаецца пытаньне нацыянальнага сувэрэнітэту. Пытаньне – калі парушэньне правоў чалавека апраўдвае ўмяшаньне з боку міжнароднае супольнасьці. Да гэтага часу прынцып умяшаньня прыкладаўся даволі няроўна – ён ужываўся ў Косаве, але не ў Чачні, напрыклад. І не выглядае, што ўдзельнікі канфэрэнцыі вырашаць гэтую праблему".

Пытаньні задавала
Алена Радкевіч, Прага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG