Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 чэрвеня 2000 г.


Газэта New York Times сёньня надрукавала артыкул, прысьвечаны палітычнай сытуацыі ў Беларусі

Аўтар артыкулу ў New York Times Патрык Тайлер зазначае, што Эўропа ўсё яшчэ працягвае спадзявацца, але ў той жа час і баяцца што да магчымасьцяў разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі. Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту скрытыкавала прэзыдэнта Лукашэнку. Аляксандар Лукашэнка зараз шляхам парлямэнцкіх выбараў намагаецца аднавіць легітымнасьць сваёй жорсткай шавіністычнай улады. Апазыцыя ж патрабуе адстаўкі Лукашэнкі.

Патрык Тайлер спасылаецца на размову з рэдактарам газэты Наша Свабода Паўлам Жуком. Жук гаворыць, што "мэта беларускай апазыцыі - сам Лукашэнка". "Я ня думаю, што ён сыйдзе спакойна," - цытуе New York Times Паўла Жука. "Ціск працягвае расьці, і нешта павінна здарыцца, і тады ужо гэта будзе выбух," - гаворыць Павал Жук у інтэрвію карэспандэнту New York Times.

Нагадваюцца ў артыкуле пераважна галоўныя падзеі, што прывялі да сёньняшняга палітычнага крызісу. Рэфэрэндум 96-га году, роспуск Вярхоўнага Савету, зьбіццё і арышты дэманстрантаў… Карэспандэнт New York Times піша і пра нядаўнюю рэзалюцыю Амэрыканскага Кангрэсу аб сытуацыі ў Беларусі. Аўтар артыкулу прыводзіць чытача да высновы ды яшчэ раз нагадвае амэрыканскім уладам, што сытуацыя ў Беларусі ўсё яшчэ патрабуе пільнае увагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG