У Эўрапейскім парляманце неўзабаве адбудуцца слуханьні ў справе масавых парушэньняў правоў чалавека ў Чачні. Сёньня з гэтай нагоды ў сталіцы Бэльгіі каля будынку Эўрапейскага парляманту адбыўся супольны беларуска-чачэнскі пікет. На тэлефоннай сувязі – старшыня беларускага Цэнтру ў Брусэлі Ігар Лазарчук. (Лазарчук: ) "Мы праводзім ля Эўрапарляманту супольную акцыю з чачэнскім цэнтрам. Акцыя скіраваная супраць імпэрскай палітыкі Расеі. Мы лічым, што палітыка Расеі імпэрыялістычная: яна акупуе і Беларусь, і вядзе вайну ў Чачні. Побач са мной – дэпутат парляманту Ічкерыі Вагап Тутакаў". (Вядучы: ) "Сп. Тутакаў, як вядома, Парляманцкая Асамблея Рады Эўропы прыняла рэзалюцыю аб прыпыненьні сяброўства Расеі ў РЭ ў сувязі зь дзеяньнямі Расеі ў Чачні. У сувязі з тым, што зараз адбываюцца слуханьні ў Эўрапарляманьце – якія надзеі вы ўскладаеце на гэтыя слуханьні?" (Тутакаў: ) "Я думаю, што на цяперашнім этапе ПА РЭ падыйдзе больш крытычна да ўласнага рашэньня, і, я думаю, яна пэўным чынам націсьне на свой урад, каб яны выканалі ўсё ж рашэньне парляманту Рады Эўропы. Ёсьць такое спадзяваньне. Ёсьць і пэсымізм. Ён тлумачыцца тым, што нядаўна завершылася трыўмфальнае шэсьце расейскага дыктатара Пуціна па Эўропе – яно пахіствае нашыя спадзяваньні. Нам здаецца, што эўрапейскія дзяржавы – сябры РЭ, Эўрасаюзу не зусім сур'ёзна ставяцца да тых забавязаньняў, якія яны прынялі на сябе, ствараючы гэтыя арганізацыі, закладаючы падмурак сваіх статутаў аб выкананьні правоў чалавека. Перадусім права чалавека на жыцьцё і свабоду. Кантакты зь беларускімі сябрамі ў нас не ўпершыню – мы маем пэўны вопыт супрацоўніцтва. Я думаю, што ў пэрспэктыве ў нас – вялікая супольная праца ў разнастайных накірунках."

Самае папулярнае
1