Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 чэрвеня 2000 г.


Падрыхтавала Алена Ціхановіч

Навуковы камітэт ААН, які займаецца вывучэньнем эфэкту атамнай радыяцыі, апублікаваў новы даклад, у якім даецца больш памяркоўнай ацэнка наступстваў Чарнобыльскай катастрофы…

Насуперак сьцярджэньням многіх экспэртаў -мэдыкаў, аўтары дакладу лічаць, што пакуль няма дастатковых навуковых сьведчаньняў пра рост ракавых захворваньняў, звязаных з ядзерным выбухам і уздзеяньнем высокіх дозаў радыяцыі.

НАШАЯ ДАВЕДКА:

Навуковы камітэт ААН для вывучэньня эфэкту атамнай радыяцыі быў створаны ў 1955 годзе, у яго ўваходзяць навукоўцы з 21й краіны. Камітэт разьмешчаны ў Жэнэве. Старшынём яго з"яўляецца доктар Ларс Эрык Холм, прадстаўнік швэдзскага інстутуту абароны ад атамнай радыяцыі.

Раней камітэт надрукаваў 13 дакладаў, дзе асьвятляўся эфект на здароўе розных узроўняў радыяцыі. Камітэт ў сваіх падліках і ацэнках абапіраецца на базавыя міжнародныя стандарты ядзернай бясьпекі , усталяваныя Міжнародным агенцтвам ядзернай энергетыкі.

Паводле зьвестак аўтараў дакладу, дагэтуль зафіксаваныя 1800 выпадкаў раку шчытападобнай залозы ў дзяцей, якія былі апрамененыя падчас чарнобыльскай аварыі. Навукоўцы мяркуюць, што гэтая тэндэнцыя можа азначаць рост падобных захворваньняў і на працягу наступных дзесяцігодзьдзяў.

Аднак далей яны робяць выснову, што акрамя гэтых лічбаў, няма іншых навуковых сьведчаньняў, якія б гаварылі пра масавы эфэкт узьдзеяньня на здароўе людзей, аказаны ўплывам выбуху праз чатырнаццаць гадоў пасьля яго:

"Няма навуковых сьведчаньняў росту агульных ракавых захворваньняў, або сьмяротнасьці, або выпадкаў утварэньня не-злаякасных пухлінаў, якія могуць быць зьвязаныя з радыяцыйным выбухам. Рызыка лейкеміі, зь якой зьвязаныя найбольшыя перасьцярогі з-за кароткага пэрыяду яе разьвіцьця, не праяўляецца, нават сярод рабочых-апэратараў, якія паправіліся".

Хаця менавіта пэрсанал станцыі падвяргаецца найбольшай радыяцыйнай рызыцы, бальшыня насельніцтва хутчэй за ўсе не зазнае сур'ёзнага эфэкту на сваім здароўі ў сувязі радыяцыйным уплывам Чарнобыльскай аварыі.

Камітэт ААН таксама паведамляе ў сваім дакладзе, што ім праведзеныя ацэнкі рызыкі ракавых захворваньняў ад радыцыяцыйнага выбуху, якія грунтуюцца на дадзеных эпідэміялягічных і фундамэнтальных радыялягічных дасьледаваньняў.

Галоўнай крыніцай інфармацыі застаецца статыстыка працягласьці жыцьця людзей, што перанесьлі выбух у Хірасіме і Нагасакі. Гэта вялікі зборнік, дзе зафіксаныя дадзеныя пра 86 500 асобаў усіх узростаў, мужчынаў і жанчынаў, з дакладнай дазімэтрычнай характарыстыкай атрыманай імі дозы радыяцыі.

Зь іх 7800 людзей памерлі ад раку ці лейкеміі. Аўтары дакладу лічаць, што толькі ў 5 працэнтаў узьнікненьне захворваньняў зьвязанае з радыяцыяй. Аўтары дакладу мяркуюць, што толькі пры атрыманьні дозы радыяцыі 1000 мілісівэртаў – (гэта каля 8 з паловай рэнтген), рызыка захварэць на рак узрасьце – для мужчынаў – на 9, а для жанчынаў на 13 працэнтаў.

Для параўнаньня: сярэдні ўзровень дозы натуральнай радыяцыі ў сьвеце складае на чалавека 2,4 мілісівэрта.

Далей у дакладзе робіцца агляд крыніцаў радыяцыі, якія узьдзейнічаюць на насельніцтва плянэты. Найбольшую дозу людзі атрымліваюць якраз праз натуральны радыяцыйны фон. Гэта, як мы ўжо адзначылі, 2, 4 мілісівэрта за год.

Другая па чарзе крыніца – мэдычныя працэдуры, зь якімі чалавек атрымлівае 0,4 мілісіверта . Толькі на трэцім месцы – радыяцыйны фон, створаны ў выніку вытворчай, даследніцкай ці вайскова-выпрабавальнай чалавека . Уплыў Чарнобыльскага выбуху, паводле прыведзенай у дакладзе табліцы, ацэньваецца на 0,002 (дзьве тысячныя мілісівэрта за год).

Даклад Навуковага камітэту ААН для вывучэньня эфекту атамнай радыяцыі грунтуецца на больш шырока прынятай сыстэме вымярэньня іанізуючай радыяцыі ў сівэртах. Сівэрт – адзінка вымярэньня іанізуючай радыяцыі (дадзеная паводле прозьвішча шведзкага радыёляга) азначае, што кожны сівэрт пераносіць адзін джоўль энэргіі на кіляграм масы прыймальніка.

Адзін сівэрт адпавядае васьмі цэлым і чатыром дзясятым рэнтгена. Такім чынам, важны для нас вывад дакладу: з натуральным апраменньваньнем чалавек атрымлівае 2,4 дзесятыя мілісівэрта за год, падчас мэдычных рэнтгенаўскіх працэдураў – 0,4 мілісівэрта, а на долю чарнобыльскага эфэкту прыпадае толькі 0,002 тысячныя мілісівэрта, ці ў 1200 разоў меньш, чым ад натуральнага прыроднага фону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG