Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 чэрвеня 2000 г.


Вольга Караткевіч

Злучаныя Штаты Амэрыкі саступаюць амаль усім краінам у Эўропе, гэтаксама як і Канада, Аўстралія ды Ізраіль, у пытаньні працягласьці здаровага жыцьця. Такая выснова зробленая ў распаўсюджанай сёньня справаздачы Ўсясьветнай арганізацыі здароўя. Газэта New York Times прыводзіць вытрымкі са справаздачы.

Паводле справаздачы, Ўсясьветная арганізацыя здароўя мае тэндэнцыю разглядаць здаровы й працяглы лад жыцьця па-новаму, найперш улічваючы хваробы і праблемы, які пазбаўляюць людзей здаровага жыцьця.

У адпаведнасьці з гэтым вызначаным стандартам, сусьветным лідэрам што да здаровага працяглага жыцьця – Японія. Так сьцьвярджае Ўсясьветная арганізацыя здароўя, якая ўваходзіць у структуру Арганізацыі аб'яднаных нацыяў. Жыхары Японіі могуць з добрым здароўем жыць 74 з паловаю гадоў. Найгоршы паказьнік – у Сьера-Леонэ. Там дзеці, якія нарадзіліся ў 1999 годзе могуць спадзявацца па-здароваму пажыць толькі 26 гадоў.

Амаль кожная краіна, дзе з добрым здароўем можна пражыць менш як 40 гадоў, прадстаўляюць Афрыку, дзе СНІД і войны зьмяншаюць працягласьць жыцьця вельмі значна. Падлічана, што СНІД скарачае паказьнік працягласьці жыцьця ў паўднёвай Афрыцы ад 15 да 20-ці гадоў і ад 5-ці да 10-ці на іншых кантынэнтах . У якасьці іншага стандарту добрага існаваньня існаваньня, вызначанага праз дасьледаваньне, Злучаныя Штаты Амэрыкі адстаюць ад іншых індустрыяльных краінаў, таму што яны маюць уласны "трэці сьвет" ва ўласнай краіне. Ня дзіўна, як сьцьвярджае арганізацыя здароўя, што гады губляюцца праз хваробы, пашкоджаньні і іншыя праблемы ў больш бедных краінах ці бедных рэгіёнах больш багатых дзяржаваў.

Новае дасьледаваньне кепскага здароўя амэрыканскіх меншасьцяў паказвае, што эфэкт СНІДу, выкліканы паленьнем, рак, сардэчныя хваробы і гвалт – фактары, якія зьніжаюць працягласьць здаровага існаваньня чалавека ў Злучаных Штатах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG