Адзін чалавек загінуў і адзін цяжка паранены ў выніку падрыву аўтамабіля "Форд-Скорпіа", што быў прыпаркавны ля адміністрацыйнага будынку Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта на праспекце Машэрава ў Менску. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Гарадзкое ўправы нутраных справаў. Машына была падарваная каля 9-ці гадзінаў уранку. Паводле інфармацыі менскае міліцыі, спрацавала выбуховае прыстасаваньне, адпаведнае 200 грамам трацілу. Як паведаміў "Радыё Свабода" супрацоўнік прэсавае службы Міністэрства нутраных справаў Беларусі Віталь Грыневіч, у салёне аўтамабіля знойдзены пісталет з глушыльнікам і аўтамат АКСМ з патронамі. Асобы загінуўшага й цяжка параненага пакуль ня вызначаныя. Сьледзтва ў справе будзе весьці менская пракуратура. Не выключаецца, што гэтае забойства стала вынікам крымінальных канфліктаў.

Самае папулярнае
1