Экс-прэм'ер Міхал Чыгір у вапошнім слове на працэсе ў менскім гарадзкім судзе заявіў, што ў Беларусі створана атмасфэра страху, а ўлады "маніпулююць паняцьцем "ўлада народа" ў сваіх мэтах. Чыгір лічыць, што яго перасьледуюць, каб адпомсьціць за вяртаньне ў палітыку. Пры гэтым Чыгір выказаў гатоўнасьць дараваць уладам "незаконныя дзеяньні" супраць яго ў выпадку апраўдальнага прысуду. Калі будзе абвешчаны прысуд былому прэм'еру, судзьдзя абяцаў паведаміць дадаткова. Сёньня Міхалу Чыгіру была дадзена магчымасьць выступіць перад судзьдзямі з апошнім словам. Чыгір адразу заявіў, што ня бачыць сэнсу ў пераказе доказаў сваёй невінаватасьці, бо ў абсурднасьці абвінавачваньняў пад час суду ўсе маглі пераканацца. Сваю віну экс-прэм'ер бачыць зусім у іншым. "6 гадоў таму я зрабіў недаравальна памылковы крок – паверыў чалавеку, якога асабіста ня ведаў і бачыў упершыню". Чыгір сказаў, што ніколі ня быў адзінадумцам Лукашэнкі, разумеў, што той прыйшоў да ўлады на "голым папулізме", але спадзяваўся, што гэта застанецца ў мінулым. "Я паддаўся настрою грамадзтва, якое чакала пераменаў да лепшага жыцьця", – прызнаўся былы прэм'ер. Далей ён паведаміў суду, што абяцаньні ня ўмешвацца ў эканоміку, якія Лукашэнка даваў, калі прапаноўваў Чыгіру прэм'ерства, той парушыў ужо ў першыя месяцы супольнае працы. У рэшце рэшт прэм'ер пераканаўся, што плённа працаваць у такіх умовах немагчыма і сышоў у адстаўку. Сваё вяртаньне ў вялікую палітыку экс-прэм'ер патлумачыў асэнсаваньнем падзеяў, якія адбыліся пасьля другога рэфэрэндуму. "Я стаў сьведкам таго, як разрываюць Беларусь, як ёю гандлююць, як маніпулююць паняцьцямі "народ" і "ўлада народа", – казаў Міхал Чыгір. Ён перакананы, што менавіта помсьцячы за вяртаньне ў вялікую палітыку ўлады распачалі супраць яго крымінальны перасьлед. Між тым, на думку Чыгіра, на ягоным працэсе судзілі ня столькі яго, колькі ўсю банкаўскую і гаспадарчую сыстэмы Беларусі. Вынікам гэтага цкаваньня экс-прэм'ер лічыць атмасфэру страху, якая цяпер пануе ў эканоміцы. "У страху ўсё спынілася й ня рухаецца. Бясьпечней бязьдзейнасьць, чым любая ініцыятыва. Не аналізуюцца абарачальнасьць капіталу, рэнтабельнасьць прадпрыемстваў, асноўныя паказьнікі працы прадпрыемстваў і ўстановаў. Дзяржаўныя абвінаваўцы шукаюць, дзе памыліўся гаспадарнік", – казаў Міхал Чыгір. Асноўным адказным за такую безпэрспэктыўную эканамічную мадэль ён лічыць Аляксандра Лукашэнку. Міхал Чыгір пад час прамовы неаднаразова падкрэсьліваў, што працэс над ім быў палітычны, але, у рэшце рэшт, паводле Чыгіра, улады ад гэтага толькі прайгралі, бо сваімі дзеяньнямі павялічылі ягоную папулярнасьць як палітыка. Палітык Чыгір нават гатовы дараваць уладам дзеяньні, зробленыя адносна яго да прысуду. Што ж тычыцца судзьдзяў, то ім Міхал Чыгір параіў "апамятавацца й асэнсаваць тое, што адбываецца". Ды не забываць, што Крымінальны кодэкс прадугледжвае адказнасьць за асуджэньне невінаватага. Пасьля прамовы былога прэм'ера судзьдзя Васілевіч зноў абвесьціў перапынак. Прычым, на нявызначаны тэрмін. Судзьдзя сказаў, што час абвяшчэньня прысуду будзе названы пазьней. Вось што мяркуе наконт чарговае паўзы абвінавачваны экс-прэм'ер… (Чыгір: ) "Каб прыяняць канчатковае рашэньне, патрэбныя кансультацыі зь Вярхоўным судом, з кіраўніцтвам краіны. Гэта ж не шараговая справа. Таму яны на сёньня яшчэ ня вызначыліся, ня ведаюць, таму сказаць нічога ня могуць". (Карэспандэнт: ) "Але ў іх быў цэлы тыдзень…" (Чыгір: ) "Быў. Парад быў ваенны, сьвяты, не было калі пракансультавацца і ўзгадніць свае далейшыя дзеяньні". (Карэспандэнт: ) "Што вы мелі на ўвазе, калі казалі, што гатовыя дараваць уладам, што калі Вас арыштуюуць..?" (Чыгір: ) "Вы ведаеце, ну што я павінен? Што здарылася, тое здарылася. Калі будзе апраўдаўчы прысуд, дык я лічу, што так здарылася, ніхто ж ня думаў, што я накраў гэтыя мільёны. У іх была магчымасьць праверыць маю дзейнасьць на пасадзе кіраўніка банку і ўраду, і я думаю, што яны ўпэўніліся – нічога процізаконнага мной ня зроблена. Падставаў для любога прысуду, апрача апраўдаўчага, ў іх няма". Гэта быў Міхал Чыгір, які сёньня так і не пачуў прысуду ў сваёй справе, якая разглядаецца са сьнежня мінулага году.

Самае папулярнае
1