Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 красавіка 2000 г.


Сяргей Навумчык

Камісія ААН у справе правоў чалавека на сэсіі ў Жэнэве прыняла рэзалюцыю, у якой скрытыкавала дзеяньні Крамля ў Чачні. З падрабязнасьцямі – Сяргей Навумчык.

Расейская газэта "Известия" вызначыла гэтую падзею як "адчувальную паразу расейскай дыпляматыі". І сапраўды – тэкст рэзалюцыі быў прапанавана Эўрапейскім Зьвязам, і гэтым разам расейскай дыпляматыі не ўдалося пры падтрымцы некаторых больш прыхільных да Масквы краінаў заблякаваць галасаваньне.

Цікава, што раней быў прапанаваны больш мяккі, кансэнсусны варыянт рэзалюцыі – дзеля ягонага прыняцьця ўсе краіны, у тым ліку і Расея, а Расея павінныя былі пагадзіцца з тэкстам. Расея выступіла супраць. Правялі галасаваньне. Вынік – несуцяшальны для Масквы. З 53 краінаў, якія мелі права голасу, за тэкст рэзалюцыі выказаліся 25. Дванаццаць краінаў устрымаліся, два прадстаўнікі ня ўдзельнічылі ў галасаваньні.

У рэзалюцыі адзначана, што ў дачыненьні да Чачні Масква "неразборліва і непрапарцыйна" ўжывала сілу, зьвяртаецца ўвага і на "шырокамаштабныя парушэньні правоў чалавека, у тым ліку і ў фільтрацыйных лагярох".

Аглядальнікі ўжо пасьпелі адзначыць, што параза асабліва адчувальная для Масквы яшчэ і з прычыны традыцыйна да гэтага часу моцных пазыцыяў Крамля ў ААН, дзе Расея, як вядома, валодае правам вэта.

Акрамя гэтага, Масква пастаянна ўступала ў альянсы з краінамі, якія падвяргаліся крытыцы за парушэньне правоў чалавека. Да прыкладу, некалькі тыдняў таму Расея выступіла супраць прыняцьця аналягічнай рэзалюцыі ААН адносна правоў чалавека ў Кітаі. Як і варта было чакаць, гэтым разам Кітай падтрымаў Расею – разам з Індыяй, Кубай і некаторымі іншымі краінамі "трэцяга сьвету".

Але гэтага аказалася недастаткова, і цяпер нават па-за межамі ўласна чачэнскай тэмы можна казаць пра адчувальны ўдар па аўтарытэце Расеі ў ААН.

Нагадаем, што сама па сабе рэзалюцыя ня мае так званай моцы "простагаа дзеяньня", не накладае ніякіх эканамічных санкцыяў ці іншых абмежаваньняў. Аднак меркаваньне Кмісіі ў справе правоў чалавека ААН ёсьць базавым дакумэнтам для зьнешнепалітычных ведамстваў вядучых краінаў, якія выпрацоўваюць міжнародную палітыку.

Што да афіцыйнае Масквы, дык яна адрэагавала на рэзалюцыю адмоўна, палічыўшы яе "перадузятай". Выглдядае, што ў дачыненьні да правоў чалавека ў Чачні зьменаў пазыцыі Крамля чакаць не даводзіцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG