Бальшыня акцыяў у гадавіну Чарнобылю прайшлі мірна й без інцыдэнтаў. У Гомелі пацярпела жанчына, якая на мітынгу не прысутнічала. Учора ў 2-й палове дня была моцна зьбітая жонка аднаго з арганізатараў "Гадзіны смутку па ахвярах Чарнобылю", сябра мясцовай суполкі Фэдэрацыі анархістаў Юрася Глушакова. З Гомелю паведамляе Казімір Яноўскі Двое коратка падстрыжаных юнакоў, гадоў 20-ці на выгляд, пазванілі ў кватэру спадара Глушакова, калі дома знаходзілася толькі жонка Інэса Ўладзіміраўна. Жонка неабачліва адчыніла дзьверы пасьля таго, як маладыя людзі назвалі яе імя ды ймя па-бацьку. Інэса Глушакова працуе настаўніцай беларускай мовы ў адной са школаў гораду і адначасна выкладчыцай ва ўнівэрсытэце транспарт, таму яна падумала, што да яе ў нейкай справе завіталі студэнты. Ад пачатку маладыя людзі паводзілі сябе карэктна, папрасілі дазволу ўвайсьці, а калі зачынілі дзьверы, пачалі зьбіваць настаўніцу. Яны білі яе кулакамі й нагамі, прыгаворваючы: "Забяры мужа зь мітынгу. Ня кіне мітынгаў, будзе горш." Як горш, паказалі. Войстрым прадмэтам, хутчэй за ўсё, нажом, нанесьлі ніжэй шыі паўдзесятку драпінаў. Нападнікі папярэдзілі Глушакову, каб не скардзілася, бо кепска будзе мужу і дачцэ. Паводле словаў спадара Глушакова, жонка яшчэ й сёньня ня можа ачоміцца. А напад маглі зьдзейсьніць фашыстоўцы – прадстаўнікі Рускага нацыянальнага адзінства ці людзі, якія выконвалі загад праваахоўчых ворганаў. Рэч у тым, што напярэдадні гадзіны смутку, праведзенай учора ў сквэры па вуліцы Савецкай, пры ўдзеле ня менш за 200 грамадзянаў, Юрась Глушакоў падпісваў улёткі са зваротам да землякоў з заклікам адзначыць сумную чарнобыльскую гадавіну. "Маўчаць нельга, бо дыктатура Лукашэнкі пераўтварыла ў "зону" і нашае жыцьцё. Гэты напад можна разглядаць, як папярэджаньне арганізатарам масавых акцыяў. З кожным разам улады ўсё больш абмяжоўваюць канстытуцыйныя свабоды грамадзянаў. Вэртыкаль дае мала дазволаў на правядзеньне акцыяў. У прыватнасьці, за ўчорашні чарнобыльскі мітынг сьветлагорская суполка БНФ мусіла заплаціць у гарадзкі бюджэт 12 тысячаў рублёў. Гэта – так званыя зборы на ахову грамадзкага парадку, мэдычнае абслугоўваньне і ўборку тэрыторыі. Грошы, як паведаміў кіраўнік суполкі БНФ Віктар Раманішка, прыйшлося зьбіраць з картузом па крузе. Свабода слова паводле прынцыпу: "Хочаш сказаць – заплаці ўладам".

Самае папулярнае
1