Расейская арганізацыя "Саюз "Чарнобыль" сьцьвярджае, што ў выніку Чарнобыльскае катастрофы ў атмасфэру патрапіў 1 мільярд кюры, а не 50 мільёнаў, як было абвешчана раней. "Интерфакс" інфармуе пра ўчорашнюю прэсавую канфэрэнцыю ліквідатараў аварыі, якая адбылася ў Маскве. Яны паведамілі, што ў шахце сумнавядомага 4-га энэргаблёку не знайшлі 85 працэнтаў паліва… Ня выключана, што гэтыя 80 працэнтаў патрапілі ў атмасфэру. Раней гаварылася, што ў атмасфэру было выкінута толькі 3,5 працэнты паліва з рэактара, які выбухнуў… Ліквідатары аварыі з "Саюзу "Чарнобыль" Расеі паведамілі, што 30 працэнтаў ліквідатараў ідуць на самагубства. Чарнобыльцы прапанавалі наступны год – 15-ю гадавіну катастрофы – абвесьціць годам міжнароднай барацьбы з тэхнагеннымі катастрофамі ды іхнымі наступствамі.
Самае папулярнае
1