"Сёньня ў Славаччыне пачаўся буйнейшы палітычны скандал, роўнага якому ў рэспубліцы яшчэ не было", – так ацэньваюць некаторыя славацкія палітыкі арышт былога прэм'ер-міністра Ўладзімера Меч'яра. Сёньня раніцай паліцыя арыштавала Меч'яра ў ягонай віле на поўнач ад Браціславы і даставіла яго на допыт у сталіцу. Меч'яру закідаецца выдзяленьне нелегальных прэміяў членам свайго ўраду ў часе знаходжаньня на пасадзе прэм'ера. Пасьля допыту ён быў выпушчаны. Супрацоўнікі паліцэйскага спэцпадразьдзяленьня атачылі сёньня раніцай дом Меч'яра ў курортным мястэчку Трэнчынске Цепліцэ, маючы ордэр на ягоны арышт. Меч'яр адмовіўся ўпусьціць паліцыю на сваю вілу. Пасьля гэтага дзьверы дома былі ўзарваныя, і былога прэм'ера даставілі ў пастарунак. Меч'яру закідаюцца ня толькі нелегальныя выплаты чыноўнікам ягонага ўраду, але і выкраданьне ў 95-ым годзе сына былога прэзыдэнта Славаччыны Міхала Ковача. Меч'яру 55 гадоў, ён юрыст, у мінулым баксёр і прэм'ер, а цяпер – кіраўнік самай вялікай палітычнай партыі: Руху за дэмакратычную Славаччыну. Арышт Меч'яра шакаваў ягоных шматлікіх прыхільнікаў, якія ўважалі яго за недатыкальнага. Хаця Захад часта параўноўвае яго з былым прэзыдэнтам Харватыі Туджманам, а ў некаторых выпадках – з прэзыдэнтам Сэрбіі Мілошавічам – Меч'яр мае ўнушальную падтрымку ў сябе ў краіне. Для чалавека, які, паводле апанэнтаў, вычарпаў сябе, Меч'яр выглядаў вельмі ўпэўнена, калі нядаўна заявіў, што ягоная партыя вернецца да ўлады на выбарах 2002 году. "Калі мы набярэм 38 адсоткаў, што цалкам рэальна – у Славаччыне ня будзе ўраду без ГЗДС (гэта абрэвіятура назову партыі)", – заявіў Меч'яр. Ён бязвылазна сядзеў на сваёй віле ў атачэньні аховы і пісаў кнігу аб сваёй палітычнай філязофіі – а ў гэты час пракуратура шукала яго дзеля допыту адносна выкраданьня пяць гадоў таму сына ягонага былога палітычнага суперніка. Меч'яр ухіляўся ад позвы. Нарэшце сёньня дом ягоны быў узяты штурмам. Пасьля допыту з паліцыі Меч'яр быў адпушчаны. Ён адмовіўся адказваць на пытаньні сьледчых і прэсы. Навошта, уласна кажучы, трэба было так брутальна ўрывацца ў дом Меч'яра, з такім скандалам – нават не арыштоўваць – а ўсяго толькі выклікаць на допыт? З такім пытаньнем мы зьвярнуліся да камэнтатара Славацкай рэдакцыі Радыё "Свабода" Дэніэла Росса. (Росс: ) "Гэта акурат адное з тых пытаньняў, якое, напэўна, будзе дыскутавацца найбольш: быў учынак паліцыі матываваным альбо перабольшаным. Аднак Меч'яр ужо тыдні і, нават, месяцы адмаўляўся прыняць позву ад суду – дык, урэшце, права павінна быць на першым мейсцы, і паліцыя ўрэшце павінна была ўжыць нейкія захады. Сёньня гэта і здарылася". Агэнцыя ИТАР-ТАСС цытуе незалежных браціслаўскіх палітолягаў, якія зазначаюць, што арышт Меч'яра адбыўся неўзабаве пасьля таго, як ён заклікаў выбаршчыкаў да правядзеньня масавых акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня, мэта якіх – адхіленьне ад улады прэм'ера Мікулаша Дзурынды. Ці сапраўды можна разглядаць гэты арышт у палітычным кантэксьце? (Росс: ) "Усё, што адбываецца вакол Меч'яра, заўсёды мае палітычны кантэкст. Позва ў суд – звычайная рэч. Можна ўпэўнена сказаць, што гэта ня быў палітычны акт супраць Меч'яра, але ён здолее бліскуча ўжыць гэтую гісторыю на сваю палітычную карысьць. Ён толькі выйграе ад гэтага. Ён ўжо разы 3-4 патрапляў выступаць у ролі пакутніка і ўздымаў праз гэта сваю папулярнасьць. А цяпер яму яшчэ такі шанцунак: выкарыстаць сымбаль. Надыходзіць Вялікдзень, а ён нібыта быў укрыжаваны, а потым ізноў паўстаў зь мёртвых. Так што, думаю, калі б у гэтай гісторыі была нейкая палітычная мэта, дык выглядала б усё надзвычай недарэчна: кожны павінен быў бы ведаць, што гэта Меч'яру вельмі дапаможа". Меч'яр па-ранейшым застаецца ўплывовай палітычнай асобай, у той час, як папулярнасьць кааліцыі, якая гуртавалася толькі на анты-меч'яраўскай плятформе – падае. Сама кааліцыя на мяжы расколу, і гэта падвышае шанцы партыі Меч'яра на будучых выбарах. Аўтарытарны стыль кіраваньня Меч'яра, цкаваньне ягоным урадам значнай вугорскай этнічнай меншасьці ў Славаччыне і выкраданьне Ковача-малодшага прывялі ў свой час да таго, што ЗША і Эўропа адмовіліся прымаць Славаччыну ў НАТА і Эўразьвяз. Ад часу адстаўкі прэм'ера рэпутацыя краіны значна палепшылася: распачаліся перамовы аб ейным сяброўстве ў Эўрапейскім зьвязе і далучэньні да НАТА. Прыклад Славаччыны яскрава прадэманстраваў, што працягламу таталітарнаму рэжыму зусім не абавязкова наступнічае доўгі і пакутны пэрыяд перабудовы на дэмакратычныя рэйкі. Палітычная воля ў новым кіраўніцтве дзяржавы можа за лічаныя месяцы скіраваць краіну на дэмакратычны шлях, вярнуць ёй страчаны аўтарытэт і гістарычны шанец. Аднак, з тымі, хто адмаўляўся весьці краіну за цывілізаваным сьветам, таксама часам могуць паступіць нецывілізавана…

Самае папулярнае
1