Сёньня ў Віцебску працягваўся судовы працэс над дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валерам Шчукіным, які абвінавачваецца паводле артыкула 1671 Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за ўдзел у віцебскай акцыі 25 сакавіка. У невялічкай залі сабралося два з паловай дзясяткі чалавек, у тым ліку, прадстаўніца АБСЭ Надзея Дударава, чальцы Віцебскага аддзялення Гэльсынкскага камітэту, праваабарончага цэнтру "Вясна", ветэраны і моладзь з дэмакратычных арганізацыяў. Сьведкі-міліцыянты вымушаныя былі стаяць. Валеры Шчукін пацьвердзіў паказаньні, якія даў на папярэднім паседжаньні, і пачаўся допыт сьведкаў з боку абвінавачаньня. Старэйшы лейтэнант міліцыі Сяргей Сямёнаў адчуваў сябе дастаткова няўтульна і адзінае, што змог давесьці суду ў адрозненьне ад папярэдніх сьведкаў, што ніякіх загадаў ён ня чуў, а журналіста затрымліваў як, нібыта, арганізатара мітынгу, бо той размаўляў зь людзьмі і нешта занатоўваў. На пытаньне, як ён вызначаў ўдзельнікаў, адказаў: па сьцягах, абразах і "БНФаўскай" форме, да якой адносіў бел-чырвона-белыя шэўроны і значкі. Асабліва яго абразілі выказваньні ў бок міліцыі – "Каты!", бо ён, маўляў, таксама беларус. Больш агрэсіўна сябе паводзіў старэйшы лейтэнант Андрэй Шастоў, які, як высьветлілася, амаль нічога з падзеяў ня чуў і ня бачыў, але падбег каб дапамагчы запіхнуць дэптутата ў машыну. Ён спасылаўся на інструктаваньне перад пачаткам акцыі пра магчымыя сутыкненьні і на тое, што прозьвішча Шчукіна ведаў з міліцэйскай даведкі. Галоўная выснова зь яго сведчаньня — міліцэйскае кіраўніцтва не памыляецца: хто зыйшоў зь месца збору, з тым, маўляў, нічога ня здарылася, а тыя, хто засталіся, атрымалі па заслугах. Яго думкі адразу скасаваў наступны сьведка – кіраўнік Аддзела аховы парадку і прафілактыцы пры абласным УУС палкоўнік Мікалай Гардзіенка, бо якраз і распавёў пра арышты тых, хто зыйшоў да афіцыйнага месца збору. Ён быў вельмі ўзрушаны артыкуламі Шчукіна ў "Народнай Волі" і прыпісаў журналісту ролю арганізатара і аднаго зь лідэраў акцыі толькі таму, што той актыўна жэстыкуляваў рукамі. Палкоўнік упарта называў Шчукіна "БНФаўцам" і, як вынікала зь ягоных словаў, гэта было дастатковай падставай для затрыманьня. Іншых падставаў, акрамя загаду таго ж Гардзіенкі пакінуць месца збору, так і не знайшлося. А сцьверджанне міліцэйскага кіраўніка: "Што не дазволена афіцыйна ёсць незаконным", усе ўспрынялі як яскравую прэзумпцыю вінаватасьці ў адносінах да палітычна актыўных людзей. Было зразумела, што журналіст, які бярэ на вуліцы інтэрвію, ня можа быць ані ўдзельнікам, ані тым больш арганізатарам мерапрыемства. Але... чым скончыцца гэты працэс, напэўна, высьветліцца толькі заўтра. А 9-ай гадзіне судзьдзя Туфан прызначыла чытаньне прысуду.

Самае папулярнае
1