Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 красавіка 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Уладзімер Вераскоўскі, сябра Хрысьціянска-Кансэрватыўнае партыі БНФ, затрыманы 1 сакавіка за збор подпісаў у абарону незалежнасьці Беларусі, быў выкліканы адміністрацыйнай камісіяй Фрунзэнскага раённага выканаўчага камітэту Менску на разгляд ягонае справы.

Ён абвінавачваўся паводле артыкулу 172 Адміністрацыйнага кодэксу ў распаўсюджваньні друкаванае прадукцыі без выходных дадзеных. У адпаведнасьці з нормамі Адміністрацыйнага кодэксу гэты артыкул прадугледжвае разгляд справы не ў судзе, а адміністрацыйнай камісіяй ў раённым выканаўчым камітэце.

Камісія вынесла папярэджаньне Ўладзімеру Вераскоўскаму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG