Калі мытны саюз паміж Беларусяй і Расеяй усё ж існуе, то хаўрусьнікі не імкнуцца дзяліцца адно з адным інфармацыяй. Такую выснову можна зрабіць пасьля размоваў з супрацоўнікамі памежных пунктаў у Магілеўскай вобласьці. Па-першае, складваецца ўражаньне, што мала хто з правінцыйных мытных чыноўнікаў мае дакладнае ўяўленьне пра дадатковае ўвядзеньне мытнага афармленьня на расейскім баку для транзытных тавараў зь Беларусі. Няма ніякіх дакумэнтаў, і нават начальнікі мытных пастоў на мяжы бачылі іх ці чулі пра іх толькі ў тэлевізійных навінах. Меркаваньне на конт таго, калі ўступаюць у сілу расейскія новаўвядзеньні, таксама разыходзяцца. Нехта гаворыць пра 1-га красавіка, хто – пра 9-га ці 10-га. Нецікаўнасьць да гэтых падзеяў матывуецца тым, што беларускіх памежнікаў і мытнікаў гэта ня тычыцца. Аднак у нетрах магілеўскай мытні зьявілася ўсё ж неафіцыйная інфармацыя, што, калі на беларускім баку мяжы праблемаў сапраўды няма, дык на расейскім многія адмаўляюцца афармляць новыя дакумэнты і плаціць грошы, а таму разварочваюць грузы назад. У Беларусь. Гэтыя пагалоскі не пацьвердзілі на крычаўскім мытным посьце. Пра выпадкі развароту машынаў на мяжы супрацоўнікам не вядома. Аднак у Крычаве дапусьцілі, што гэта зьвязана із закрыцьцём мсьціслаўскай дарогі ля вёскі Зарэчча, дзе стаіць памежны пост. Рэч у тым, што расейскія калегі паведамілі, што гэтую дарогу моцна размыла, таму й раілі кіроўцам браць іншы маршрут. А на расейскім мытным посьце Дубавічкі, які побач зь беларускім кантрольна-прапускным пунктам Зьвянчатка ў Клімавіцкім раёне, сказалі, што й сёньня ўсё засталося па-старому. Бо новых загадаў і распараджэньняў расейскія мытнікі не атрымоўвалі. Кіраўніцтва Магілеўскай мытні таксама паведамляе, што на беларуска-расейскім памежжы бачных зьменаў не заўважаецца. Апроч таго, беларускія мытнікі кажуць, што разумеюць расейцаў і іхнае жаданьне папоўніць бюджэт. Аднак, як заваёву камэнтуюць той факт, што для простых беларускіх грамадзянаў і айчынных вытворцаў прадукцыі нічога не зьмянілася. А вось пасярэднікі й самі павінныя зразумець, што яны ня вельмі шчыра робяць. Такім чынам, новы мытны парадак на беларуска-расейскім памежжы пярэпалаху, здаецца, ня выклікаў.

Самае папулярнае
1