Фактычным апраўданьнем актывістаў Кансэрватыўна-Хрысьціянскае партыі БНФ Іраіды Міско й Андрэя Караленкі скончыўся сёньня разгляд іхных справаў на адміністрацыйнай камісіі Жодзінскага гарадзкога выканаўчага камітэту. Ім інкрымінавалася распаўсюджваньне яшчэ 18 лютага антылукашэнкаўскай і антырасейскай улёткі. У інфармацыі мясцовага аддзелу нутраных справаў, а яе зачыталі на пачатку сёньняшняга паседжаньня адміністрацыйнае камісіі Жодзінскага гарадзкога выканаўчага камітэту, было сказана, што, маўляў, ва ўлётцы, што 18 лютага распаўсюджвалі ў горадзе Іраіда Міско й Андрэй Караленка, зьмяшчаліся абраза вышняга кіраўніцтва краіны й заклікі да зрынаньня дзяржаўнага ладу. Акрамя гэтага, улётка ня мела выходных дадзеных. Андрэй Караленка патлумачыў прысутным: "Усё, што напісана, – пісаў я, Караленка Андрэй Паўлавіч". Намесьніца старшыні Жодзінскае рады КХП–БНФ Іраіда Міско паведаміла, што 18 лютага ўраніцу яна разам са спадаром Караленкам спачатку завіталі ў гарадзкі выканаўчы камітэт, каб падаць заяўку на правядзеньне пікету пратэсту супраць аб'яднаньня Беларусі з Расеяй. Пасьля гэтага зайшлі ў мясцовы аддзел міліцыі ды пакінулі там некалькі паасобнікаў згаданае ўлёткі дзеля азнаямленьня са зьместам. Выходныя ж дадзеныя пад тэкстам улёткі не зьявіліся толькі з аднае прычыны: на той момант Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ не была яшчэ зарэгістраваная ў Міністэрстве юстыцыі. Спадары Міско й Караленка ўжо выйшлі з пастарунку, калі іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі ды тамтэйшае ўправы КГБ. Спачатку яны самі іх дапытвалі, а затым ужо міліцыянты складалі пратаколы й прымушалі даваць пісьмовыя тлумачэньні. Сябраў адміністрацыйнае камісіі зусім не крануў зьмест улёткі, хаця яна была напісаная ў даволі жорсткім стыле. Уладу Аляксандра Лукашэнкі аўтар назваў марыянэткавым рэжымам, атачэньне – хеўрай. На адміністрацыйнай камісіі высьветлілася: пэрсанальна да Андрэя Караленкі міліцыянты аніякіх прэтэнзіяў ня маюць. А вось Іраідзе Міско пагражаў грашовы штраф. Але прысутны тут старшыня гарадзкога Савету Пугач і начальнік ГАУС Конан абвясьцілі ёй: "Мы Вас не наказываем. У нас сегодня – предупреждение". Такім чынам, Андрэя Караленку навогул не пакаралі, а Іраідзе Міско вынесьлі папярэджаньне. Чаму ж адміністрацыйная камісія фактычна апраўдала "народнафронтаўцаў"? Як лічыць Іраіда Міско, па-першае, у гэтай гісторыі навогул няма аніякага крыміналу. А па-другое… "Асобныя людзі (я не магу называць іхных прозьвішчаў), якія займаюць высокія пасады й на БелАЗе, і нават у выканаўчай уладзе, і нават у сілавых структурах, вось у такім вузкім коле кажуць, што гэта памылка была вельмі вялікая – што яны трымаліся за хаўрус з Расеяй. Убачылі, да чаго гэты хаўрус нас прывёў", – зазначыла спадарыня Міско й паказала рукою на заводзкую тэрыторыю БелАЗу. Жоўтую – ад не рэалізаваных на расейскім рынку шматтонных самазвалаў.

Самае папулярнае
1