Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 сакавіка 2000 г.


Сёньня Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША прыняў заяву з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Беларусі.

У заяве, якую зачытаў прадстаўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту Філі Рыкер, гаворыцца:

"ЗША асуджаюць брутальнае й беспадстаўнае здушэньне беларускімі ўладамі мірнага шэсьця ў Менску 25 сакавіка, удзельнікі якога зьбіраліся адзначыць 82-я ўгодкі стварэньня БНР.

Улады выкарысталі ў цэнтры Менску міліцыю з сабакамі ды спэцпадразьдзяленьні, узброеныя бронетранспартэрамі. У выніку былі арыштаваныя ад 200 да 500 беларускіх грамадзянаў.

Паведамляецца, што многія зь іх былі зьбітыя. У ліку пацярпелых былі намесьнік старышні Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька, польскі парлямэнатар Марыюш Каміньскі і 35 беларускіх, расейскіх і польскіх журналістаў. Улады таксама затрымалі амэрыканскага грамадзяніна, акрэдытаванага пры Кансультацыйна-маніторынгавай групе АБСЭ, што ёсьць яўным парушэньнем ягонага дыплямытычнага статусу.

Здушэньне гэтай дэманстрацыі лукашэнкаўскім рэжымам выразна паказвае адсутнасьць у яго зацікаўленьня ў дыялёгу. Мы заклікаем улады ў Менску неадкладна выпусьціь усіх арыштаваных і забясьпечыць свабоду слова і сходаў".

Акрамя таго, Філіп Рыкер сказаў:

"Яшчэ 25 сакавіка мы выказалі амбасадару Беларусі ў ЗША пратэст у сувязі з разгонам і паведамілі аб рашэньні скасаваць рэжым найбольшага спрыяньня ў гандлі для Беларусі ў сувязі з парушэньнем правоў працоўных. Гэтае рашэньне будзе абвешчанае пазьней".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG