Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 сакавіка 2000 г.


Гутарыла Алена Радкевіч

Акцыя ў падтрымку сёньняшняга "Маршу Свабоды – 2" у Менску адбываецца сёньня ў сталіцы Бэльгіі, Брусэлі…

На сувязі з Брусэлю Ігар Лазарчук, адзін з актывістаў тамтэйшай беларускай суполкі.

(Карэспандэнт: ) "Раскажыце пра акцыю ў Брусэлі…"

(Лазарчук: ) "Зараз у нас адбываецца пікет ля беларускай амбасады. Гэта самы буйны пікет, які мы зараз праводзім. Як для Бэльгіі, дык людзей зашмат. 40 – 50 чалавек. Вось якраз выйшаў новы амбасадар і хлопцы крычаць яму: "Жыве Беларусь!". Ён адразу зачыніў дзьверы. І рэакцыі беларускай амбасады не было. Як заўсёды. Толькі здымалі з вокнаў, вокны былі завешаныя фіранкамі. Мы трымаем плякаты "Свабодныя выбары ў Беларусі!", "Свабоду палітвязьням!", "Рэжым Лукашэнкі – у адстаўку!", "Свабоду прэсе!"

(Карэспандэнт: ) "40 – 50 чалавек удзельнічаюць у гэтым пікеце…"

(Лазарчук: ) "Так, так. 7-8 машынаў. Мы ехалі вялікай калёнай. Па пяць чалавек. Людзі, якія жывуць у Брусэлі, самі прыйшлі сюды. Як зь іншых гарадоў – Антвэрпэну, Намюру".

(Карэспандэнт: ) "Адкуль і куды йшла калёна? Можна сказаць, што "Марш Свабоды" адбываецца таксама і ў Брусэлі?"

(Лазарчук: ) "Калёна ехала па цэнтры Брусэлю. Па вуліцы Мальер. Гэта вуліца амбасадаў. І мы рухаліся калёнай да беларускай амбасады. Тут нас ужо чакала паліцыя, якая сачыла за парадкам. Мы выйшлі з плякатамі, з воклічамі "Жыве Беларусь!". І выстраіліся. Вельмі шмат людзей, вельмі шмат. Я сам такога не чакаў, што наш кліч так добра пройдзе па Бэльгіі".

(Карэспандэнт: ) "Гэта ўсё беларусы?"

(Лазарчук: ) "Гэта ўсё тутэйшыя беларусы. Палітычныя ўцекачы ад палітычнага рэжыму ў Беларусі".

(Карэспандэнт: ) "Ігар, ці была заўважаная памоцненая ахова амбасады Беларусі?"

(Лазарчук: ) "Так. Узмоцненая ахова. Вось зараз стаяць дзьве машыны. Грузавікі з паліцыянтамі. Яны ўжо ведаюць нас. Плюс яны выклікалі антытэрарыстычны цэнтар. Нас хлопцы з антытэрарыстычнага цэнтру ведаюць, яны нам раней візытоўкі давалі. Амаль столькі ж паліцыянтаў, колькі нас. Гэта выклікала беларуская амбасада".

(Карэспандэнт: ) "А якая зацікаўленасьць у саміх бэльгійцаў, мінакоў…"

(Лазарчук: ) "Усе прыпыняюцца. Чытаюць плякаты. Плякаты мы падрыхтавалі на французскай, галяндзкай, ангельскай мовах. Таксама на беларускай і расейскай".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG