Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 сакавіка 2000 г.


Волга Караткевіч

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" выступіла із заяваю "Вырашальны тыдзень для сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі".

(Цытата: ) "Непавага да правоў чалавека з боку беларускіх уладаў зноўку будзе пад увагаю міжнароднай грамадзкасьці на гэтым тыдні ў зьвязку з заплянаванай на 15 сакавіка маштабнай дэманстрацыяй дэмакратычных сілаў, а таксама з прычыны чаканага ў пятніцу прысуду дэпутату Вярхоўнага Савету Беларусі Андрэю Клімаву".

Ужо даўно надышоў час, каб беларускія ўлады сур'ёзна паставіліся да праблемы выкананьня правоў чалавека ў краіне, - заявіла "Міжнародная амністыя" напярэдадні візыту яе прадстаўнікоў у Менск.

(Цытата: ) "Прэзыдэнт Лукашэнка павінен пацьвердзіць свае абяцаньні паважаць права звычайных беларусаў выказвацца супраць афіцыйных уладаў".

"Міжнародная амністыя" паведамляе, што будзе сачыць за Маршам Свабоды – 2 і разглядаць кожнага мірнага дэманстранта, затрыманага міліцыяй, як вязьня сумленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG