Сёньня ў Сьветлагорску на судовым працэсе ў справе расейскага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Анатоля Сілівончыка была паказаная відэастужка з захопу вёскі Мікалаеўка і паходу на Бабруйск. Стужку гэтую канфіскавалі ў апэратара ваенізаванага атраду "Беркут". Дакумэнтальныя кадры, зьнятыя летась у чэрвені, найлепшым чынам сьведчаць, што так званыя расейскія патрыёты паводзілі сябе на беларускай зямлі акурат як захопнікі. Білі вяскоўцаў прыкладамі, кідалі вобзем, вадзілі пад канвоем з паднятымі ўгору рукамі, як палонных. Самога арганізатара гэтай акцыі, Анатолія Сілівончыка, у залі суду не было. Ён па-ранейшаму сядзіць у камэры сьветлагорскай міліцыі і на ўласны працэс ня просіцца. Суд, аднак, накіраваў яму ў камэру копію псыхіятрычнай экспэртызы. Яна праводзілася паводле рашэньня судзьдзі Надзеі Раманавай у зьвязку з неардынарнымі паводзінамі расейскага бізнэсоўца ў залі суду. Псыхіятры прызналі, што Анатоль Сілівончык – нармальны. А паводзіны ягоныя патлумачылі асаблівасьцямі асобы. У сваю чаргу судзьдзя схільная лічыць, што падобным чынам Сілівончык выпрабоўвае характары тых, хто яго судзіць. Зрэшты, суду сапраўды трэба праяўляць характар. Апошнім часам ён высьвятляў, ці ведалі мясцовыя сталічныя чыноўнікі пра паход расейскага ваенізаванага адзьдзелу на вёску Мікалаеўку. Мяркуючы з паказаньняў намесьніка старшыні сьветлагорскага райвыканкаму Мікалая Сьветлякова, Анатоль Сілівончык асабіста распавядаў, праўда без дэталяў, раённаму "вэртыкальнаму" начальніку Ўладзіміру Палыну пра прыезд у раён адзьдзелу "Бэркут". Спадар Палын нібыта даваў указаньні, праўда, не сваім падначаленым, а чамусьці старшыні раённага савету Русіновічу – ўзгадніць дзеяньні "бэркутаўцаў" зь мясцовым штабам грамадзянскай абароны. Таму суд пастанавіў залухаць на наступным тыдні і старшыню раённага савету Міхаіла Русіновіча. Што да сталічных начальнікаў, то пакуль у сьветлагорскі суд выклікаўся толькі старшыня Дзяржаўнага камітэту Рэспублікі Беларусь у справах моладзі Аляксандар Пазьняк. Ён засьведчыў, што ў камітэт прыходзіў ліст з расейскага гораду Сургуту, але не ад Сілівончыка. Яго дасылалі дырэктар сургуцкай школы "выжываньня" "Беркут" спадар Вышкурцаў, кіраўнікі тамтэйшай вэтэранскай арганізацыі і суполкі "Баявое братэрства". Яны прасілі моладзевы Дзяржаўны камітэт маршрут руху па Беларусі адзьдзелу "Беркут" і аказаць яму арганізацыйную падтрымку. Паводле словаў Аляксандра Пазьняка, ён нібыта пераказваў аднаму са сваіх намесьнікаў, што пытаньне мусіць быць узгодненае з адпаведнай расейскай дзяржаўнай структурай у справах моладзі, аднак адалей ніякіх афіцыйных дачыненьняў не было. Зьявіўся толькі адзьдзел "Беркут" і захапіў Мікалаеўку. Шмат чаго маглі б, напэўна, патлумачыць і самі "беркутаўцы". 12-ці сябрам адзьдзелу, у тым ліку й дырэктару школы Вышкурцаву сьветлагорскі суд дасылаў позвы, але рэакцыі на выклік у суд не было.

Самае папулярнае
1