Працягваем знаёміць слухачоў з тэкстам беларускага разьдзелу штогадовай справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША аб стане правоў чалавека ў сьвеце. Сёньня – падразьдзел "Адмова ў праве на справядлівы публічны суд". Наступны падразьдзел у справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту мае назву "Адмова ў праве на справядлівы публічны суд". Адзначаецца, што канстытуцыя Беларусі гарантуе незалежны й справядлівы суд. Аднак, у сапраўднасьці суд ня мае незалежнасьці й разглядаецца як галіна выканаўчай улады. У выніку рэфэрэндуму 1996 году судовая сыстэма была прыведзеная ў яшчэ большую залежнасьць ад выканаўчай улады, бо прэзыдэнт атрымаў права прызначаць 6-х з 12 судзьдзяў Канстытуцыйнага суда ўлучна са старшынём. Прэзыдэнт таксама прызначае старшыняў Вярхоўнага суда і Вышэйшага гаспадарчага суда. Ён таксама прызначае альбо здымае з пасадаў раённых і ваенных судзьдзяў. Судзьдзі залежаць ад міністэрства юстыцыі ў справе забесьпячэньня судоў, а таксама ад мясцовых выканаўчых уладаў у справе атрыманьня жыльля. Акрамя таго, шырокае распаўсюджаньне мае так званае "тэлефоннае права." 24 лютага беларускі суддзя Юры Сушкоў заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Нямеччыне, што ён просіць палітычынага прытулку ў нямецкіх уладаў. Сушкоў сьцьвярджаў, што прадстаўнікі КГБ прымушалі яго засудзіць двух беларускіх мытнікаў на некалькі гадоў зьняволеньня, нягледзячы на адсутнасьць доказаў іхнай вінаватасьці. 5 жніўня Аляксандар Лукашэнка ў часе паездкі ў Берасьцейскую вобласьць сказаў журналістам, што ён асабіста трымае пад кантролем справу былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, паколькі, паводле ягоных словаў, "кіраўнік дзяржавы кантралюе ўсе галіны ўлады – заканадаўчую, выканаўчую й судовую". Канстытуцыя гарантуе публічнасьць судовых працэсаў (за выключэньнем тых, якія тычацца нацыянальнай бясьпекі). Але на практыцы гэтае патрабаваньне звычайна не выконваецца. Паводле кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску, некалькі вядомых юрыстаў, актывістаў праваабарончых арганізацыяў і дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Валеры Шчукін ня былі дапушчаныя ў будынак вярхоўнага суда на працэс Андрэя Клімава, хаця суд быў абвешчаны адкрытым. У прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ, без прадастаўленьня афіцыйнага загаду альбо якога-кольвек дакумэнту, міліцыя выдаліла Шчукіна з будынку сілай. Шчукін у выніку атрымаў 15 содняў арышту за "хуліганства", бо судзьдзя назваў ягоныя паводзіны ненармальнымі. Суды над удзельнікамі апазыцыйных дэманстрацыяў адбываюцца, як адзначаецца ў справаздачы, іншым разам без удзелу адвакатаў ці, нават, без заслухоўваньня ўсіх сьведкаў. У якасьці прыкладаў парушэньняў правоў асуджаных прыводзіцца справа актывіста БНФ Аляксея Шыдлоўскага, які быў вызвалены летась 23 лютага паводле амністыі ўсяго за два дні да завяршэньня афіцыйнага тэрміну яго зьняволеньня ў працоўнай калёніі. Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Ўладзімер Кудзінаў, нагадваецца далей у справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту, які ў свой час падпісаў зварот аб імпічменце Лукашэнкі, і які быў асуджаны ў 1997-м годзе на сем гадоў, усё яшчэ знаходзіцца ў зьняволеньні. Паводле ўказу аб амністыі, тэрмін яму скарочаны ўсяго на адзін год. Мы падавалі зьмест разьдзелаў справаздачы Дзяржаўнага Дэпартамэнту, прысьвечаных сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У нашых далейшых праграмах – зьмест разьдзелаў, датычных адвольнага ўмяшаньня ў прыватнае й сямейнае жыцьцё ды асабістую карэспандэнцыю, а таксама пра свабоду прэсы.

Самае папулярнае
1