Пад час сёньняшняга паседжаньня Нацыянальнага выканаўчага камітэту – "ценявага" ўраду Беларусі – абмяркоўваліся праблемы сельскае гаспадаркі. Рэцэптам выратаваньня вёскі было названа зьяўленьне на зямлі гаспадара. Паводле разьлікаў аналітыкаў, зямля, што знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці, выкарыстоўваецца ў тры разы больш эфэктыўна, чым калгасная і саўгасная. Летась ураджайнасьць ільну ў Беларусі была такой жа, як у:1949 годзе. Буракоў на кожным гэктары вырашчана ў два разы менш, чым у 1968 годзе. Гэтыя і мноства іншых лічбаў, якімі была насычаная справаздача сябра-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі навук, старшыні аграпрамысловае камісіі "ценявага" ураду Івана Нікітчанкі, сьведчаць пра тое, што становішча ў аграпрамысловым комплексе Беларусі сёньня катастрафічнае. На пытаньне, чаму так атрымліваецца, спадар Нікітчанака патлумачыў: у прыватнай уласьнасьці (маюцца на ўвазе сялянскія "соткі" ды дачы) знаходзіцца толькі 17,5 адсоткаў ворнае зямлі. А аддача ад яе ўтрая вышэйшая, чым ад той, якой карыстаюцца саўгасы і калгасы. І тое, што 80 адсоткаў усіх калектыўных гаспадарак адпрацавалі мінулы год са стратамі – заканамерны вынік. Гэтыя дадзеныя, паводле сябра-карэспандэнта Акадэміі навук, даюць поўную падставу дзеля галоўнае высновы – аграрная палітыка дзяржавы, скіраваная на захаваньне любой цаною калгаснага ладу, памылковая. А альтэрнатывы аграрнае рэформе няма. І надвор'е, калі яно будзе сёлета нават самае найлепшае, ня выратуе. Катастрафічна не хапае ўгнаеньняў, сельскагаспадарчае тэхнікі, якаснага насеньня і яшчэ шмат чаго. Напрыклад, трактараў патрэбна 135 тысячаў, ёсьць жа спраўных толькі 61 тысяча; збожжаўборачных камбайнаў патрэбна 30 тысячаў, а спраўных ёсьць – у 6 разоў менш. Спадар Нікітчанка распавёў пра цэлую стратэгію перабудовы аграпрамысловага комплексу. Яна падрыхтаваная групаю навукоўцаў і ўвайшла часткаю ў Канцэпцыю нацыянальнага разьвіцьця Беларусі. Канчатковы варыянт праекту Канцэпцыі, над якой працавалі на даручэньне "ценявага" ўраду многія навукоўцы, мяркуецца прадставіць на вялікім міжнародным сэмінары ў Менску 18 сакавіка.

Самае папулярнае
1