Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лютага 2000 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Сёньня ў ахопленай вайной Чачні, а таксама ў суседняй Інгушэціі, якая таксама нясе цяжар вайны – дзень жалобы: гадавіна іншай нацыянальнай трагедыі, якая здарылася 56 гадоў таму напрыканцы ІІ-й Усясьветнай вайны…

23-га лютага 1944-га году сілы міністэрства унутраных справаў Расеі пачалі прымусовую дэпартацыю паўмільёна Чачэнцаў ды Інгушоў. "Раніцай зьявіліся жаўнеры і заявілі, што будуць вывозіць Чачэнцаў па абвінавачаньні ў калябарацыі з гітлераўскай арміяй",—сказала 68-гадовая Маліка Давлітукаева. Яна патлумачыла тады жаўнерам, што ейны родны брат ваюе ў шэрагах савецкай арміі на ўсходнім фронце, але гэтае тлумачэньне не памагло.

Чачэнцаў везьлі ўзімку ў халодных таварных вагонах у Казахстан і Кыргызстан. Тых, хто не памёр ад голаду і холаду чакала гаротнае жыцьцё ў жахлівых умовах. Дэпартаваных зьмясьцілі ў спэцыяльных закрытых зонах і прымусілі цяжка фізычна працаваць – пераважна на шахтах і заводах. Маліка апынулася ў пасёлку Цылактаў у Казахстане, дзе яе паслалі на працу па вырошчваньні тытуню.

"У той час нашы людзі без дазволу камэнданта не маглі нават наведаць сваіх суайчыньнкаў у суседняй вёсцы",—успамінае Саід-Гасан Абумусьлімаў, дараднік прэзыдэнта Чачні Аслана Масхадава. "Дарэчы падобнае адбываецца і зараз у Чачні" – кажа ён, паколькі ў сувязі з баявымі дзеяньнямі без дазволу вайсковых уладаў нельга перамяшчацца па тэрыторыі рэспублікі.

У студзені 57-га году дэпартаваныя Чачэнцы ды Інгушы атрымалі дазвол вярнуцца на Радзіму, але, паводле Абумусьлімава, пасьля 13-ці гадоў дэпартацыі жывымі засталася толькі палова зь іх. На працягу наступных двух гадоў каля дзьвюхсот тысячаў чалавек вярнуліся ў родныя мясьціны, аднак часам у іхных дамах ужо жылі Расейцы, таксама дэпартаваныя зь іншых рэгіёнаў Расеі.

Жорсткая дэпартацыя – сарамлівая старонка савецкай гісторыі – пасьлядоўна замоўчваецца нават у сучасных падручніках гісторыі. Аднак пра дату 23-га лютага добра паінфармаваныя расейскія вайскоўцы, якія ужо пяць месяцаў ваююць у Чачні. Камандваньне ўжыло надзвычайныя сродкі бясьпекі, спадзеючыся, што чачэнскія партызаны, якія хаваюцца у сваіх горных базах на поўдні рэспублікі, могуць адзначыць гэтую гадавіну атакамі на фэдэральныя сілы. Аднак, на думку Саіда-Гасана Абумусьлімава, "для Чачэнцаў гэта звычайны дзень. З тактычнага пункту погляду – прывязваць нейкую спэцыяльную акцыю да канкрэтнай даты – гэта тое самае, што з самога пачатку асудзіць яе на правал".

Дарэчы, пасьля 5-ці месяцаў жорсткай ваеннай апэрацыі ў Чачні, многім Чачэнцам цяжка паверыць, што дэпартацыя, хай сабе і ўсяго народу шэраг гадоў таму была нечым горшым, чым яны перажываюць зараз. "Дэпартацыя – гэта быў жах, неверагоднае гора для усяго чэчэнскага народу, але з часам усё гэта забываецца", –заявіў жыхар Грознага Султан. "Сталінская дэпартацыя была нічым у параўнаньні з антытэрарыстычнай апэрацыяй Пуціна", – дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG